Грамадства1515

Мілінкевіч заклікаў на Кастрычніцкую

У сераду адбылася прэс‑канфэрэнцыя заяўнікаў акцыі 25 Сакавіка.

У сераду адбылася прэс‑канфэрэнцыя заяўнікаў акцыі 25 Сакавіка з нагоды афіцыйнай адмовы гарвыканкаму прадставіць для акцыі Кастрычніцкую плошчу і ўчорашняга паседжаньня аргкамітэту па сьвяткаваньні Дня Волі.

Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Ігар Шынкарык і Алесь Стральцоў пацьвердзілі, што збор аб’яўляецца на тым жа месцы і на той жа час – Кастрычніцкая плошча а 12‑й.

Мілінкевіч адзначыў: «Мы заклікаем усіх прыйсьці на раней анансаванае месца збору, там мы і вызначымся, што рабіць далей. Гэта будзе залежаць ад колькасьці людзей, якія прыйдуць на Плошчу. Магу запэўніць, што ніхто не зьбіраецца ісьці на прапанаваны ўладамі Бангалор».

Таксама Мілінкевіч падкрэсьліваў, што гэта выключна мірная сьвяточная акцыя і ва ўладаў хопіць розуму не псаваць людзям гэты дзень. «З нашага боку ніякіх штурмаў і прарываў ачапленьня ня будзе». На 25 Сакавіка апроч мітынгу заплянаваны канцэрт. Дзе ён можа адбыцца, заяўнікі пакуль ня могуць дакладна сказаць. Паводле аднаго з сцэнароў, людзі з Кастрычніцкай плошчы накіруюцца шэсьцем у бок Акадэміі навук.

Яшчэ Аляксандар Мілінкевіч паведаміў пра тое, што на Дзень Волі ў Менск дакладна прыедзе дэлегацыя Эўрапарлямэнту, Бундэстагу, польскага Сойму, з Расеі мае прыехаць лідэр СПС Мікіта Бялых, будзе дэлегацыя з Азэрбайджану. Пакуль няма яснасьці, ці прыедуць славацкія і латвійскія парлямэнтары, бо яны сутыкнуліся з праблемай атрыманьня беларускіх віз.

Вінцук Вячорка расказаў, што, па ягонай непацьверджанай інфармацыі на 25 Сакавіка, улады ў Доме афіцэраў заплянавалі сьвяточны канцэрт «За незалежную Беларусь», куды будуць заганяцца менскія студэнты і школьнікі. Вячорка пажартаваў, што апазыцыя ўрэшце прымусіла ўлады прызнаць 25 Сакавіка сьвятам.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць