Улада22

Мэнталітэт беларускіх вытворцаў эстонцам больш даспадобы

Замежнае прадпрыемтва па выпуску лака‑фарбавай прадукцыі ў Берасьці зьменіць гаспадара.

Замежнае прадпрыемтва па выпуску лака‑фарбавай прадукцыі ў Берасьці зьменіць гаспадара. У траўні кантрольны пакет акцыяў нямецкага прадпрыемства «Кондар» атрымае эстонская фірма «Эскара».

Перамовы пар набыцьцё набыцьцё эстонцамі пакету акцыяў берасьцейскага прадпрыемства пачаліся ад пачатку году. Прадстаўнікі «Эскара» зацікавіліся «Кондарам» з розных прычынаў: блізкасьць да Ўкраіны, чый рынак эстонцы актыўна асвойваюць, а таксама нямецкую якасьць прадукцыі «Кондару». Паводле словаў прадстаўніка берасьцейскай фірмы, эстонскія партнэры пільна вывучалі рынак cуседніх краінаў і ў выніку палічылі найбольш спрыяльным беларуска‑ўкраінскі варыянт супрацоўніцтва. Ім больш імпануе наш, на іх думку, больш эўрапэйскі мэнталітэт. Прадстаўнікі «Эскара» азнаёміліся з тэхналягіяй вытворчасьці на «Кондары», а кіраўніцтва апошняга наведала Талін.

Плянуецца, што на базе берасьцейскага прадпрыемства будзе ўтовораная нямецка‑эстонская фірма з захаваньнем ранейшай назвы. Прадукцыя «Кондару» будзе распаўсюджвацца па ранейшых каналах, а значная яе частка накіруецца ва Ўкраіну. Для гэтага будзе пабудаваны новы вытворчы цэх і зьявяцца дадатковыя працоўныя месцы.

Даведка: Замежнае прыватнае ўнітарнае вытворчае прадпрыемства «Кондар» было створанае ў 1997 г. Яно адным зь першых стала рэзыдэнтам берасьцейскай СЭЗ. Прадпрыемства мае нямецкі капітал, а яе стваральнікам і кіраўніком зьяўляецца нямецкі бізнэсмэн Горст Гэльмут Бэлер. Прадукцыя «Кондару» пастаўляецца на беларускі рынак і ў суседнія краіны. Некалькі гадоў запар прадпрыемства выйграе тэндэр на пастаўку сваіх фарбаў для падрыхтоўкі рэспубліканскіх і абласных кірмашоў‑фэстываляў «Дажынак». Прадпрыемства стала займаецца дабрачыннай дзейнсьцю.

Вытворча‑камэрцыйнае прадпрыемства «Эскара» (ESKARO AS) заснаванае ў 1993 г., мае эстонскі капітал. Заводы прадпрыемства працуюць на тэрыторыі Эстоніі і Расеі. Гандлёвыя прадстаўніцтвы фірмы дзейнічаюць у Эстоніі, Беларусі, Расеі ды Ўкраіне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні32

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць