Здарэнні66

58-гадовы педафіл у Мінску падманваў дзяцей дзясяткамі

Супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да хлопчыкаў 13–15 гадоў абвінавачваны ўчыняў у сваёй кватэры.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата больш чым 15 крымінальных спраў у дачыненні да 58-гадовага педафіла.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Аляксандр Герасімаў, мужчыну прад’яўлены абвінавачанні па ч.ч. 2 і 3 арт. 167 КК (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару), ч. 1 арт. 169 КК (распусныя дзеянні), ч. 2 арт. 170 КК (прымушэнне да дзеянняў сексуальнага характару).

Калі педафіл быў затрыманы і зняволены пад варту, не паведамляецца.

Следствам устаноўлена, што мужчына ў 2010–2011 гадах учыняў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, распусныя дзеянні і прымушаў да педэрастыі непаўналетніх. Супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да хлопчыкаў 13–15 гадоў абвінавачваны ўчыняў у асноўным у сваёй кватэры, у якой таксама знойдзена літаратура парнаграфічнага характару.

Улічваючы тое, што дзеянні абвінавачванага кваліфікаваныя як асабліва цяжкія і цяжкія, у дачыненні да яго абрана мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту. У следчых ёсць падставы меркаваць, што колькасць распачатых крымінальных спраў, як і колькасць пацярпелых падлеткаў, пакуль не канчатковая. Абвінавачваны ўжо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы. Вядзецца следства.

Нагадаем, 21 мая паведамлялася, што 23-гадоваму раней не судзімаму мінчаніну, педагогу-псіхолагу адной са сталічных школ прад’яўлена абвінавачанне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 168 КК (палавыя зносіны і іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту). Крымінальная справа ў дачыненні да затрыманага і зняволенага пад варту маладога чалавека распачата і расследуецца галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе хочуць збіраць грошы за права вылету з краіны1

Катэдж у закрытым пасёлку каля Мінскага мора купілі за 4,45 мільёна даляраў4

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы2

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць