Усяго патроху8585

Чыноўнік: Каб прыязджала больш гасцей, трэба прадаваць сядзібы, вёскі і не саромецца сэкс-турызму

У краіне пачынаецца маштабны распродаж помнікаў гісторыі.

У пачатку летняга сезону спецыялісты розных узроўняў шмат кажуць пра павышэнне турыстычнай прывабнасці краіны. Зрабіць гэта ў першую чаргу можна за кошт паляпшэння інфраструктуры. Аб некаторых планах дзяржавы распавёў у інтэрв’ю каналу «РТР-Беларусь» намеснік міністра спорту і турызму Часлаў Шульга.

Як ужо паведамлялася, сёлета ў краіне пачынаецца маштабны распродаж помнікаў гісторыі. За грошы можна купіць і палац Патоцкіх, і маёнтак Раманавых.

— У нас у той ці іншай ступені захаваліся больш за тысячу родавых сядзібаў, — распавёў Часлаў Шульга. — Недзе рэшткі паркавай зоны, дзесьці падмуркі.

Хай іх купяць за базавую велічыню, але возьмуць на сябе сацыяльную нагрузку: што на працягу 5–10 гадоў будуць развіваць тут турызм.

Намеснік міністра паведаміў, што ў асобных раёнах Беларусі зараз спісваюць ў разрад нежылых дзясяткі вёсак.

«Мёртвыя» вёскі таксама плануюць прадаваць за бясцэнак.

— Ідэя тая ж: хай хтосьці купіць іх за адну «базавую». Чаму б інвестару не набыць вёску, не аднавіць яе? Гэта быў бы добры цікавы прадукт.

Адказваючы на пытанне вядучага пра яшчэ адзін кірунак турызму (маўляў, у Беларусь цяпер актыўна ездзяць сэкс-турысты з Італіі, Турцыі), Часлаў Шульга прапанаваў гэтага не саромецца.

— Тут выбачацца няма чаго. Гэта тое што, напрыклад, запатрабавана ў Даніі. Яны знайшлі козыр. Мы сёння гэта не культывуем, не гаворым — прыязджайце да нас па сэкс-паслугі.
Але калі ў кагосьці ёсць цікавасць, то хай едзе, шукае, знаёміцца​​, жэніцца.

Паводле чыноўніка, важная задача, якую ставіць зараз дзяржава ў сферы турызму — скараціць бюджэтныя выдаткі на развіццё інфраструктуры і даверыць гэта бізнэсу. Прагрэс ужо ёсць, дзяржаўныя сродкі расходуюцца ў разы меншыя, чым 3–5 гадоў таму.

Каментары85

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць