Эканоміка11

Лукашэнка зноў рэфармуе АПК

Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць план дзеянняў па развіцці аграпрамысловага комплексу Беларусі да 2020 года. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў 7 чэрвеня ў час рабочай сустрэчы з віцэ-прэм’ерам Міхаілам Русым.

Даручана прапрацаваць перспектывы сельгасгаліны краіны прымяняльна да ўмоў Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў плане ўмоў надвор’я пачатак года для сельскай гаспадаркі склаўся не ідэальна, але ў цэлым нядрэнна.

Лукашэнка цікавіўся станам пасеваў, ходам нарыхтоўкі кармоў, будаўніцтва і рэканструкцыі малочнатаварных комплексаў, узроўнем забяспечанасці тэхнікай, развіццём аграгарадкоў і вытворчай сферы ў вёсцы.

Асобную ўвагу ён звярнуў на забеспячэнне сельгаспрадукцыяй унутранага рынку і яе пастаўкі за мяжу. «Для нас гэта важна. Вы ведаеце, што $7 млрд. экспарту мы павінны да канца пяцігодкі выдаць», — сказаў Лукашэнка. Пры гэтым важныя не толькі аб’ёмы продажаў, але і выгадная цана за экспартуемую прадукцыю. Як далажыў Міхаіл Русы, сёлета экспарт плануецца ў памеры $4,7 млрд. Паводле яго слоў, ва ўсіх катэгорыях гаспадарак і ў грамадскім сектары адзначаецца прырост вытворчасці, выконваюцца экспартныя прагнозы.

Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што сельгасвытворчасць павінна быць эфектыўнай. Гэта з’яўляецца галоўнай умовай для росту зарплат. У значнай ступені паляпшэнню ўмоў працы і павышэнню яе прадукцыйнасці садзейнічае праводзімая ў краіне мадэрнізацыя ферм і жывёлагадоўчых памяшканняў. У перапрацоўчай прамысловасці адна з галоўных задач — дасягненне большай глыбіні перапрацоўкі прадукцыі, што дасць магчымасць для атрымання дадатковых даходаў.

Было абмеркавана стварэнне малочных холдынгаў і развіццё перадавых буйнатаварных гаспадарак.
Асаблівая ўвага звернута на неабходнасць разумнага падыходу да пытання прыцягнення інвестыцый у аграрную сферу, якія павінны прыносіць узаемную карысць.

Яшчэ адзін важны напрамак у развіцці сельскай гаспадаркі — выкананне праграмы меліярацыі. Віцэ-прэм’ер далажыў, што да 2015 года амаль 0,5 млн.га будзе дадаткова ўведзена ў сельгасаабарот.

Міхаіл Русы далажыў кіраўніку дзяржавы аб новых перспектыўных напрамках у сельгасвытворчасці: будаўніцтве буйной фабрыкі па вытворчасці мяса індычкі з прыцягненнем да гэтага праекта расійскага бізнесу, а таксама далейшым развіцці рыбнай галіны, у тым ліку пашырэнні вытворчасці каштоўных і гадоўлі новых для Беларусі парод рыб — кларыевы сом і фарэль.

Сур’ёзную ўвагу Аляксандр Лукашэнка даручыў удзяліць рабоце арганізацый «Белкаапсаюза» па закупцы ў насельніцтва дзікарослай прадукцыі, а таксама агародніны і садавіны, вырашчаных на асабістых падсобных гаспадарках. «Мы паставілі задачу, што „Белкаапсаюз“ такой прадукцыі павінен закупіць на Br1 трлн. Гэта клубніцы, яблыкі, агуркі, ранняя капуста», — адзначыў віцэ-прэм’ер.

Лукашэнка таксама даручыў забяспечыць будаўніцтва агароднінасховішчаў і пунктаў перапрацоўкі агародніны, дзе гэта неабходна, каб была магчымасць у зручным для пакупніка выглядзе і па выгаднай цане пастаўляць прадукцыю на ўнутраны рынак і за межы краіны.

Акрамя таго, ён даручыў ураду звярнуць асаблівую ўвагу на неабходнасць ліквідацыі пэўнага адставання ў развіцці вытворчай сферы ў аграгарадках у параўнанні з сацыяльнай. Усе раней дадзеныя кіраўніком дзяржавы даручэнні наконт гэтага павінны быць няўхільна выкананы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

Еўракамісія спыняе фінансаванне Венецыянскага біенале

У Гомелі мужчына зняў маланку зусім побач з сабой ВІДЭА3

У Старадарожскім раёне карова на ферме пакалечыла жанчыну

У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет

Пуцін паабяцаў адказваць на ўкраінскія ўдары па Расіі «ў некалькі разоў мацней»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова1

На магіле Аляксея Дударава паставілі помнік у выглядзе старадаўняга крыжа. Усё там не выпадкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць