Здарэнні22

Былы намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкама атрымаў 4 гады турмы

За злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі і службовая халатнасць.

Мінскі абласны суд прыгаварыў былога намесніка старшыні Смалявіцкага райвыканкама да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі. Яму таксама забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых функцый, функцый прадстаўніка ўлады тэрмінам на 5 гадоў. Пра гэта БелаПАН паведаміў пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Мінскай вобласці Уладзімір Непакупны. Абвінавачанне ў судзе падтрымана абласной пракуратурай.

Паводле слоў Уладзіміра Непакупнага, чыноўнік прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных часткай 3 артыкула 424 і артыкулам 428 Крымінальнага кодэкса. Гэта — злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі і службовая халатнасць.

Паводле прад'яўленага абвінавачання чыноўнік, з'яўляючыся намеснікам старшыні Смалявіцкага выканкама і старшынёй камісіі па жыллёвых пытаннях, незаконна напісаў 12 сакавіка 2010 года заяву ад імя свайго сына з просьбай выдзеліць зямельны ўчастак і ўзгадніў праект рашэння ад 23 красавіка 2010 года аб выдзяленні сыну ўчастка як асобе, якая мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пры гэтым не зрабіў захадаў каб зняць сына з уліку грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, нягледзячы на тое, што паводле дагавора ад 5 жніўня 2009 года той набыў кватэру, і з прычыны гэтага страціў статус асобы, якая мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і адпаведна права на атрыманне зямельнага ўчастка для будаўніцтва жылога дома.

Рашэннем Смалявіцкага райвыканкама ад 23 красавіка 2010 года, якое ўзгоднена абвінавачваным як службовай асобай Смалявіцкага райвыканкама, яго сыну бясплатна, як асобе, якая мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, быў выдзелены ў пажыццёвае спадчыннае валоданне зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома ў Смалявічах плошчай 0,1500 га і кадастравым коштам больш як 31 мільён рублёў. Разам з тым у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам сын абвінавачванага фактычна не з'яўляўся асобай, якая мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і меў права толькі на выплатнае выдзяленне ўчастка, у сувязі з чым дзяржаве быў нанесены ўрон у буйным памеры.

Прысуд Мінскага абласнога суда быў абвешчаны 17 студзеня 2012 года і нядаўна набыў законную моц.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве10

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве10

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць