Грамадства2222

З Мінадукацыі сышоў чалавек, які лічыць, што ў Беларусі «няма праблем з беларускай мовай»

Пасады намесніка міністра пазбавіўся Казімір Фарыно.

Магчыма, справа проста ва ўзросце. Сёлета Казіміру Сцяпанавічу — 60 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Бараўкі (Мядзельскі раён). Скончыў педагагічны ўніверсітэт, працаваў у школе настаўнікам фізікі.

Фарыно быў намеснікам міністра 10 гадоў, ад 2002. У міністэрстве ён курыраваў дзейнасць дашкольнай, сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Таксама за ім былі замацаваныя Акадэмія паслядыпломнай адукацыі і Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў. Біяграфію Фарыно ўжо знялі з сайта Міністэрства адукацыі.

Нярэдка намеснік міністра агучваў рашэнні ведамства. Напрыклад, пра тое, што школьнікі як ездзілі на бульбу, так і будуць ездзіць.

Балючае пытанне мовы навучання таксама не абыходзілася без Фарыно. Пасля пераходу выкладання гісторыі Беларусі па-расейску чыноўнік сказаў наступнае: «У школах з расейскай мовай навучання гэты вучэбны прадмет можа вывучацца на расейскай або беларускай мове. Рашэнне прымаецца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з улікам пажаданняў вучняў або іх законных прадстаўнікоў». Як вынік — гісторыя Беларусі па-ранейшаму выкладаецца па-расейску ў большасці школ.

Летась на алімпіядзе на алімпіядзе школьнікаў «Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная супольнасць» у Гомелі Фарыно задалі пытанняў, чаму ў заданнях няма ніякіх элементаў беларускай мовы. На гэта журналісты атрымалі адказ: ««Сёння такія вось правакацыйныя пытанні не маюць пад сабой падстаў, у нас роўная колькасць гадзін на вывучэнне як беларускай, гэтак і расейскай моваў».

А потым дадаў, што «дзяржава падтрымлівала і падтрымлівае ўсё наша нацыянальнае, айчыннае, усё, што створана тут самае лепшае», таму беларуская мова не знікне.

На адным з апошніх з’яўленняў на людзях Казімір Фарына агучыў, што пераходу на беларускую ў выкладанні гісторыі і геаграфіі не будзе, бо школьнікі дрэнна валодаюць беларускай мовай. Вось такая супярэчнасць: з аднаго боку — праблемы з мовай няма, а з іншага — вучні яе не ведаюць.

Фарыно таксама запомніўся сваёй шалёнай ідэяй аб стварэнні агульнага падручніка па гісторыі для ўсіх краін СНД. Як аб’яднаць «бульдога з насарогам» растлумачана не было, а падручнік так і не з’явіўся.

Паводле інфармацыі ej.by, дачка былога намесніка міністра адукацыі ўжо даўно жыве ў Галандыі.

У Мінадукацыі затое цяпер прыйшоў Васіль Будкевіч, былы кіраўнік Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Цікава, што ў яго падначаленых хадзіў віцебскі чыноўнік-русафіл Андрэй Герашчанка.

«Калі ў яго з-за грамадскай дзейнасці дзесьці, умоўна кажучы, дах паехаў у пэўных пытаннях, то правядзем выхаваўчую працу і праводзім», — казаў Будкевіч пра словы Герашчанкі аб тым, што Беларусь ёсць «рускай дзяржавай», паставіўшы пад сумнеў існаванне беларускай мовы і незалежнасці.

Урэшце, Герашчанка за свае радыкальныя погляды быў звольнены з аддзелу моладзі Кастрычніцкага раёна Віцебска. Наўрад ці можна бачыць у гэтым волю Васіля Будкевіча. Хутчэй за ўсё, яму самому прыйшоў такі загад зверху.

Каментары22

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць