Спявак расказаў, як кайфы нябесныя лавіць.
Як толькі Пятро Мікалаевіч пачаў адказваць на першае пытанне, стала зразумела: можна расслабіцца. Што б мы ні пыталіся, усё адно Мамонаў будзе гаварыць пра сваё.
18 чэрвеня, перад канцэртам у Мінску, патрыярх расійскага псіхадэлічнага рока Пятро Мамонаў даў прэс-канферэнцыю. Часы змяніліся.
Замест псіхадэлічнага спевака, які скакаў па сцэне з гітарай і спяваў пра тое, як звольніўся з працы, бо стаміўся, і шкада, што яго не пускаюць жыць у музей, мы маем іншы тып Мамонава: праваслаўна прасветленага.
На пытанне, ці ёсць у яго сябры ў Мінску, Пятро Мікалаевіч стаў разважаць наконт катэгорый сяброўства, пра Бога, наркотыкі і алкаголь, расказаў, што кожны вечар моліцца за Элвіса Прэслі, Рэя Чарлза, Джэймса Браўна і гэтак далей, бо свет іх растаптаў,
паскардзіўся, што людзі ходзяць уткнуўшыся у мабільныя тэлефоны, а «сумленне пакідаюць у лядоўні, калі ідуць на працу»,прывёў падрабязную біяграфію Рэя Чарлза, расказаў пра хлопцаў, якія у лесе пад Кіевам адкрылі клініку для наркаманаў, і падвёў гэта пад агульнахрысціянскі фундамент.
На канцэрце ў Маскве, дзе Мамонаў паказаў свой новы фільм
«Я не буду вам так падрабязна адказваць, я лепей раскажу ў стылі «як справы». Пытанне пра мінскіх знаёмых так цягам дваццаціхвіліннай прамовы і не ўсплыло. Адзінае, што Мамонаў расказаў пра свае погляды на сяброўства:
«Вось мы ехалі аднойчы на машыне, я там вазнікаць пачаў, і тады мой сябар мяне п’янага пасярод поля з машыны і выкінуў. Вось гэта — сябар,я яму „дзякуй“ пасля казаў».
Выглядае мамонаўская казань як нешта сярэдняе паміж выступам баптысцкага прапаведніка («трэба кайфы нябесныя лавіць», «хочаш быць крутым — прыйдзі да Бога», «Святы Піліп хадзіў з хуткасцю 1000 вёрст у хвіліну — вось гэта прыкол»), і праваслаўнага бацюшкі.
Мамонава лічаць пустэльнікам — ён жыве ў вёсцы пад Масквой, без асаблівых камунікацый з вонкавым светам. «Але
ў мяне ёсць 3 мерседэсы, 4 гітары, гектар зямлі і дом на 800 квадратаў — які я пустэльнік?»Цяпер Мамонаў робіць у вольны час сталы з лістоўніцы «па 500 баксаў адскокваць будуць».
Але грошай у Мамонава не хапае («як ва ўсіх прыстойных людзей»).
Кожнае пытанне, якое задалі Пятру Мікалаевічу, згортвалася з фармулёўкай «я ж вам пра тое і расказваю». Гэта набыло атмасферу нейкай хрысціянскай псіхадэліі — абсалютна зразумела, чаму на такога кшталту «сустрэчы з Мамонавым» людзі ходзяць. Нагода відавочная — трапіўшы ў ягоную хвалю, пачуваешся камфортна, аднак трапіць туды — вельмі цяжка.
Адзін раз Мамонаў узгадаў пра Пуціна, але ў якім кантэксце — так да канца і не ясна. Думкі ў Пятра Мікалаевіча трохі блытаюцца, ён раптоўна пачынае расказваць пра нешта, спыняецца, пераходзіць на іншую тэму, і збочвае на хрысціянскую рыторыку.
«Вось так — пяць гадоў не размаўлялі, і я кажу сабе, вазьмі слухаўку, набяры нумар, а вось нячысты не дае, але я не магу, а пры гэтым раблю. Вось як!»
Дэмакратыю і прававыя дзяржавы Пятро Мікалаевіч не любіць, бо
«стаіш у чарзе ў Амерыцы, падышоў да суседа меней, чым на 20 сантыметраў, табе штраф — 5000 баксаў. А вы кажаце, дэмакратыя!А вось я гуляў па Маскве, быў Дзень Расіі, а там тры мужыкм ў чабурэчнай п’юць. І адзін кажа „Рабі іншым толькі тое, што хочаш, каб рабілі табе!“ Ну проста Евангелле з чабурэчнай!»
Пры гэтым музыкам з чорных спісаў «трэба змагацца, але не адбіраць, не лаяць, а наадварот ствараць», а «мерседэс — плод хрысціянскай цывілізацыі», «Смерці няма ўвогуле», і нічога тут не зменіш, «Будзь ты хоць тройчы Пятро Мікалаевіч».
Каментары