Нерухомасць77

Нямігу хочуць ушчыльніць 16-павярховым бізнэс-цэнтрам

Да канца гэтага года на Нямізе можа пачацца чарговая будоўля.

Беларуска-іранскі банк ЗАТ «Банк Гандлёвы Капітал» плануе ўзвядзенне буйнога офіснага комплексу ў раёне плошчы Багушэвіча. Аб’ект праектуецца паміж музычным тэатрам, старым домам з чырвонай цэглы і будынкам «Беларусбанка». Эскізы апублікавала на сваім сайце «Творчая майстэрня-7».

Як сказана ў апісанні праекта, аб’ект ўключае цэнтр банкаўскіх паслуг, офісныя памяшканні, гараж-стаянку, рэстаран. Будынак 6-16-павярховы, уяўляе сабой два аб’ёмы, злучаныя двухпавярховай «базай».

— Цяпер усё толькі на стадыі эскізнай прапрацоўкі, — сказаў Дзмітрый Мушынскі, в.а. старшыні праўлення ЗАТ «ГК Банк». — Вонкавы выгляд, паверхавасць, забяспечанасць паркоўкамі — гэтыя і іншыя моманты яшчэ будуць узгадняцца з Мінгарвыканкамам. Праект будзе сумесным з іншымі кампаніямі. Пакуль жа гэты ўчастак зямлі знаходзіцца ва ўласнасці ў трох праваўладальнікаў, сярод якіх наш банк не лічыцца.

Як плануецца, у 6-павярховым будынку размесціцца банк, а ў 16-павярховымбізнэс-цэнтр класа А. Аб’ём інвестыцый стане вядомы толькі пасля зацверджання праекта.

На супрацьлеглым баку вуліцы рыхтуецца пляцоўка для будаўніцтва 35-павярховага гатэля Perspolis (таксама на сродкі іранскага інвестара), праект якога спарадзіў дыскусію на горадабудаўнічым савеце. У прыватнасці, прэтэнзіі экспертаў датычылі афармлення фасада і паверхавасці. Праектаваны будынак банка таксама будзе дастаткова высокім. Ці дарэчны чарговы «кавалак шкла» на Нямізе?

— Няхай гэта вырашаюць прафесійныя архітэктары, — адказвае Дзмітрый Мушынскі. — Наша кампетэнцыя — грашовыя пытанні.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка2

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка2

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць