Прыватныя абвесткі

Беларускае Купалле ў Нью-Ёрку

Шаноўныя Сябры – Беларусы!

Запрашаем разам адзначыць старадаўнюю рамантычную традыцыю КУПАЛЬЛЯ і правесьці незабыўны адпачынак у кампаніі сяброў на ўлоньні прыроды. Чароўны купальскі вечар пачнецца з прызначэньня Князя-Купаліша і Купалінкі, якія распаляць вогнішча.

Уначы нячысцікі выкрадуць Купалінку. Каб даведацца пра іншыя падзеі і абрады купальскай ночы, далучайцеся да нас. Пачастуйцеся мядовым крупнікам, у склад якога па традыцыі ўваходзяць 27 лекавых траваў. Скокніце праз вогнішча з тым, хто вам не абыякавы, не разьняўшы рук. Можа, каму з вас пашанцуе знайсьці сваю папараць-кветку ў гэтую чароўную ноч.

Свята пачынаецца ў суботу 23 чэрвеня надвячоркам і доўжыцца на працягу ўсёй самай кароткай ночы года. Дазвол ў парку з 11 раніцы ў суботу да 11 раніцы ў нядзелю.

Дзе: Парк Ward Pound Ridge Reservation у Cross River, NY 10518. Шукайце паляну з хаткамі 1,2,3 і 4.

Транспарт: Цягніком са станцыі Grand Central да прыпынку Katonah, прыкладна за гадзіну.

Кошт: $25 дарослым, $10 дзецям.

Кантакты:    Пятро і Лена Рыжы (914) 522 – 0742 ці [email protected]

Што прывезьці з сабою:

- беларускія строі, вышыванкі ці адзенне з сімволікай; дзяўчатам – доўгія спадніцы, хлопцам – доўгія светлыя штаны, не шторты (толькі на час святкавання);

- ежу і ваду, спальныя мяшкі, намёты, раскладныя крэслы, ліхтарыкі;

- $8 з аўта ў незалежнасці ад колькасці пасажыраў за ўезд у парк, бясплатна пасля 5-й гадзіны вечара.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць