Свет99

Reuters: Расея пагадзілася на сыход Асада

Кофі Анан прапанаваў стварыць у Сірыі ўрад нацыянальнага адзінства.

У яго ўвойдуць як прадстаўнікі цяперашніх уладаў, так і апазіцыя. План не канкрэтызуе персаналій, аднак дыпламаты гавораць, што, паводле плана, ва ўрад не ўвойдуць фігуры, непрымальныя для аднаго з бакоў. Сярод такіх і цяперашні прэзідэнт Башар Асад. Агенцтва Reuters сцвярджае, што Расея і іншыя сусветныя дзяржавы падтрымліваюць новы план былога генеральнага сакратара ААН па ўрэгуляванні канфлікту, які доўжыцца ўжо больш за год.

Чакаецца, што прапанова Анана стане адной з асноўных тэмаў для абмеркавання на міжнароднай сустрэчы па Сірыі, запланаванай на 30 чэрвеня ў Жэневе.

«Ён можа ўключаць у сябе членаў урада, апазіцыі і іншых людзей, аднак неабходна выключыць тых, чыя прысутнасць ўскладніць перадачу або прычыніць шкоду прымірэнню і стабільнасці», — прыводзіць РІА «Навіны словы неназванага дыпламата, які канкрэтызаваў план Анана.

Па словах гэтай крыніцы, ідэя выключэння шэрагу асоб з новага ўрада мае дачыненне ў першую чаргу да цяперашняга прэзідэнта Сірыі Башара Асада, наступніка ў дыктатарская дынастыі.

«Расейцы далі Анану сігнал, што яны прымуць план», — паведамляе Reuters.

Кофі Анан — спецпасланнік ААН і Лігі арабскіх дзяржаў (ЛАГ) па Сірыі. Да апошняга часу Дамаск абапіраўся на падтрымку Масквы, якая мае ў Сірыі адзіную ў Міжземнамор’і базу вайсковага флота, і Кітая.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць