Здарэнні1616

Першакурснікі адзначылі заканчэнне сесіі страшнай аварыяй — фота і відэа

19-гадовая дзяўчына загінула, шэсць чалавек трапілі ў бальніцу.

Група першакурснікаў з Гродна паехала адзначаць заканчэнне сесіі за горад.
Яны знялі дом у вёсцы Каробчыцы, што за некалькі кіламетраў ад гарадской рысы. Студэнты ехалі ў трох машынах па пяць чалавек у кожнай.
Інспектары атрымалі запіс з відэарэгістратара, дзе бачна, што аўтамабілі едуць з грубымі парушэннямі ПДР: па чарзе абганяюць адзін аднаго, перасякаюць падвойную суцэльную лінію разметкі, рухаюцца на вялікай хуткасці.

У нейкі момант «Опель Корса», які рухаўся паміж дзвюма машынамі, пайшоў на абгон на мосце праз раку Ласасянка. 19-гадовы кіроўца, які менш месяца таму атрымаў правы, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з «Рэно Меганам», які рухаўся насустрач. У салоне «Рэно» былі двое мужчын. «Рэно» ад удару выкінула на паласу сустрэчнага руху, ударыла ў адбойнік і вярнула назад. Кіроўца «Опеля» паспрабаваў утрымаць машыну, аднак яна перакулілася на дах, і яе адкінула на сустрэчную паласу, дзе ў яе урэзаўся яшчэ адзін «Рэно Меган» (з двума чалавекамі ў салоне).

У аварыі на месцы загінула 18-гадовая дзяўчына ў «Опелі», якая сядзела за кіроўцам. Яшчэ чатыры чалавекі з гэтай машыны шпіталізаваны.
Таксама пацярпелі два чалавекі з «Рэно Меган»: 19-гадовая пасажырка знаходзіцца ў цяжкім стане.

«Кіроўца „Опеля“ пасля аварыі знаходзіўся ў шокавым стане, ён не мог нават сказаць, з кім ехаў.
Паўтараў толькі, што ў яго сесія, ён не спаў некалькі начэй, а на днях павінен быў быць апошні іспыт», — сказалі ў ДАІ.

Машыну два тыдні таму набыў яму бацька. У ДАІ асабліва адзначылі, што ніхто з пасажыраў, уключаючы кіроўцу «Опеля», не быў прышпілены рамянямі бяспекі.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава3

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць