Грамадства88

Шацікава расказала пра жахі псіхушкі

Актывістка апазыцыі з Магілёва на сустрэчы з журналістамі расказала падрабязнасьці свайго скраданьня і знаходжаньня ў псыхіятрычнай больніцы.

Актывістка апазыцыі з Магілёва на сустрэчы з журналістамі расказала падрабязнасьці свайго скраданьня і знаходжаньня ў псыхіятрычнай больніцы.

Нагадаем, што К. Шацікаву затрымалі 22 сакавіка ў Менску і адвезьлі ў Магілёў, дзе адбыўся допыт у КДБ. Паводле слоў жанчыны, супрацоўнікі камітэту пераконвалі Крысьціну ня ехаць 25 сакавіка ў Менск, але яна адмовілася. Амаль адразу па выхадзе з будынку да сп. Шацікавай пад’ехала нейкая машына і людзі ў цывільным уцягнулі туды. Крысьціна сьцьвярджае, што ў машыне яе спрабавалі згвалтаваць.

Пазьней, зазначае жанчына, яе адвезьлі ў псыхіятрычны шпіталь, дзе прывязалі да ложку і калолі псыхатропнымі прэпаратамі, сярод якіх быў сібазон. К. Шацікава кажа, што вельмі кепска пачуваласся. «Перад вачыма я бачыла нейкія крывавыя плямы. Я абсалютна не хадзіла ў прыбіральню, а таксама ня ела. Калі ў мне стала зусім кепска з сэрцам, то мне далі валідол. Маці перадала мне цыгарэты і шакалядку, а таксама запіску «Я цябе алю». «Алю» — гэта зь дзяцінства, тады я не магла вымавіць слова «люблю». Урачы пачалі пытацца, што гэта значыць, я сказала як ёсьць. Яны не паверылі, укалолі мне нейкае рэчыва, каб я заснула і пачалі рабіць поўны вобшук».

Крысьціна кажа, што ўрачоў больш цікавіў ня ейны стан здароўя, а адносіны з моладзевымі актывістамі і арганізацыямі. «Адны і тыя ж пытаньні яны задавалі па некалькі разоў», ‑‑ кажа Шацікава.

Зараз Крысьціна Шацікава зьбіраецца правесьці незалежную мэдычную экспэртызу, каб пераканацца, што яна здаровая. Таксама яна напісала ліст на імя старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Барыса Батуры са скаргай на супрацьзаконныя дзеяньні супрацоўнікаў шпіталю і тых людзей, што яе скралі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»62

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

На «гульні Мацкевіча» не было Ціханоўскай, Латушкі, Ціханоўскага. Бабарыка і Калеснікава ад’язджалі, але вярнуліся13

У Віцебску ў металічнай агароджы захрасла аленяня ВІДЭА1

«Здзелка ёсць здзелка». Урсула фон дэр Ляен нагадала Трампу пра нядаўнюю гандлёвую дамову1

У Мастах сталі зарабляць, беручы грошы за ўключэнне святла на мосце2

У анексаваным Крыме адмовіліся ад правядзення парада на 9 мая і акцыі «Бессмяротны полк»4

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»3

Удар па Чэбаксарах нанеслі ракетамі «Фламінга»2

Найбліжэйшым часам плануюць значна разбудаваць Фаніпаль1

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»62

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць