Свет1414

Разня ў Кеніі: у хрысціянскіх цэрквах забітыя 17 чалавек

Па дадзеных кенійскага падраздзялення Міжнароднага чырвонага крыжа, не менш за 17 чалавек загінулі і каля 47 атрымалі раненні ў выніку выбухаў, што прагрымелі каля дзвюх хрысціянскіх цэркваў у горадзе Гарыса.

Першапачаткова паведамлялася пра 10 загінулых.

Па словах намесніка кіраўніка мясцовай паліцыі Філіпа Ндала, невядомыя «галаварэзы» ў масках напалі на вернікаў, якія прыйшлі на нядзельную службу ў мясцовую каталіцкую і Афрыканскую ўнутраную царква Кеніі.

Пацярпелыя дастаўленыя ў бальніцы. Некаторыя з параненых у вельмі цяжкім стане. Сярод загінулых — двое паліцэйскіх.

«Мы рашуча асуджаем гэтыя напады», — заявіў Ндала.

Першы напад быў здзейснены ў Афрыканскай ўнутранай царкве Гарысы. Зламыснікі застрэлілі дзяжурных паліцэйскіх і сталі кідаць гранаты ўнутр будынка. Калі перапуджаныя вернікі ў жаху сталі выбягаць на вуліцу, па іх адкрылі агонь.

Невядомыя таксама кінулі гранаты ў гарадскую каталіцкую царкву. Адна граната не падарвалася, пры выбуху іншай загінулі трое чалавек.

Як распавёў агенцтву Франс-прэс кіраўнік паліцыі Леа Нуонгеса, карціна была жудаснай. «На падлозе царквы ляжалі скрываўленыя целы», — кажа ён.

Па словах паліцыянтаў, у нападах удзельнічалі як мінімум 7 чалавек. Аднак ніхто з іх пакуль не знойдзены.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за тое, што здарылася.

Гарыса — сталіца паўночна-ўсходняй правінцыі Кеніі — знаходзіцца ў 140 кіламетрах ад мяжы з Самалі.

У мінулым годзе Кенія пасылала ў гэты раён вайскоўцаў, баявую тэхніку і самалёты для барацьбы з узброенымі паўстанцамі з ісламскай радыкальнай групоўкі «Аль-Шабаб».

Раней групоўка брала на сябе адказнасць за падобныя выбухі, і не выключана, што і ў гэты раз першымі падазраванымі стануць менавіта байцы «Аль-Шабаб».

Недалёка ад горада знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у рэгіёне лагер бежанцаў Дадааб. У пятніцу ўзброеныя людзі выкралі чатырох супрацоўнікаў дабрачынных арганізацый і забілі аднаго з кіроўцаў.

Па словах карэспандэнта Бі-бі-сі ў Кеніі, тое, што адбылося, ставіць пад пытанне эфектыўнасць кенійскіх службаў бяспекі і вайскоўцаў, якія нясуць службу на мяжы з Самалі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын27

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць