Грамадства77

Заблакавалі? Сайт, дзе збіраюцца подпісы ў падтрымку Сурапіна і Башарымава, недаступны для беларусаў

У Расіі і ва Украіне сайт працуе без праблем.

У Беларусі стаў недаступны сайт міжнароднай платформы Change.org, на якім праводзіўся збор подпісаў за вызваленне журналіста Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава, затрыманых па крымінальнай справе аб незаконным перасячэнні беларускай мяжы шведскім лёгкаматорным самалётам.

У Расіі і ва Украіне расейскамоўная версія сайта працуе без праблем,
паведамляюць каардынатары платформы.

«Тое, што нас заблакавалі ў Беларусі, — сведчанне эфектыўнасці анлайн-петыцый і значнасці нашай працы, — мяркуе каардынатар кампаній Change.org па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзмітрый Савелаў. —

Наша галоўная задача — даць людзям у Беларусі і іншых краінах рэсурсы і інструменты, якія дазвалялі б ім публічна заяўляць пра несправядлівасць і праблемы, якія іх хвалююць, а таксама арганізоўвацца
разам для іх вырашэння».

Паводле слоў Савелава,

апошні раз сайт Change.org быў заблакаваны ў Кітаі, «калі музей Гугенхайма арганізаваў міжнародную кампанію за вызваленне мастака Ай Вэйвэя».

Change.org — глабальная платформа, з дапамогай якой любы чалавек можа пачаць сваю грамадзянскую кампанію ў інтарэсах сацыяльных і іншых перамен. Платформай карыстаюцца больш як 15 мільёнаў чалавек ва ўсім свеце, з іх 150 тысяч — у Беларусі, ва Украіне і Расіі.

Беларусы сталі актыўна выкарыстоўваць платформу Change.org пасля таго, як Любоў Кавалёва — маці пакаранага смерцю за тэракт у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва — пачала міжнародную кампанію за адмену смяротнай кары ў Беларусі і сабрала 67.000 подпісаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ16

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?8

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ16

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць