Эканоміка66

Лукашэнка аддаў Чыжу яго родную вёску: у Сабалях будзе этнаграфічны цэнтр «Родны кут»

Гатэль, рэстаран, этнаграфічны музей, лыжаролерная траса і вялікая ферма.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі № 369 ад 20 жніўня 2012 года, паведамляе БелТА.

Інвестыцыйны праект па стварэнні турыстычнага культурна-этнаграфічнага комплексу «Наш родны кут Сабалi» на тэрыторыі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці будзе рэалізаваны з 2012 па 2015 год. Турыстычны комплекс будзе ўключаць у сябе гатэль, рэстаран, этнаграфічны музей, аўтамабільную стаянку, лыжаролерную трасу, ферму буйной рагатай жывёлы і іншыя аб’екты, а таксама інжынерную і транспартную інфраструктуру, якая забяспечвае іх функцыянаванне.

Рэспубліка Беларусь заключыць інвестыцыйны дагавор з ТАА «Трайпл», ТАА «Варыянт» і СТАА «НефтеХимТрейдинг», а таксама арганізацыяй, якая ствараецца дадзенымі таварыствамі для рэалізацыі праекта. Брэсцкаму аблвыканкаму даручана зрабіць гэта на працягу трох месяцаў.

Акрамя таго, аблвыканкам павінен аддаць у арэнду тэрмінам на 99 гадоў зямельны ўчастак агульнай плошчай не больш за 333,4 га, размешчаны ў раёне вёскі Сабалі Бярозаўскага раёна і прымыкае да рэспубліканскай аўтадарогі М1/Е30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі, у тым ліку 239,68 га зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Пры гэтым можна будзе выкарыстоўваць не больш за 3% зямель сельскагаспадарчага прызначэння і не больш за 5% зямель ляснога фонду для мэтаў, не звязаных з іх прызначэннем.

Арганізацыі, якія выконваюць праектаванне і будаўніцтва аб’ектаў турыстычнага комплексу, вызваляць ад абавязковых адлічэнняў у інавацыйныя фонды ад сабекошту выкананых імі праектных і будаўнічых работ на гэтых аб’ектах.

Савет Міністраў і Брэсцкі аблвыканкам павінны будуць аказваць садзейнічанне інвестарам у рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, у тым ліку ў вырашэнні пытанняў, звязаных з арганізацыяй паралельнага праектавання і будаўніцтва і афармленнем правоў на зямельныя ўчасткі.

Стваранай арганізацыі дазволена афармляць неабходныя дакументы па адводзе зямельных участкаў у паскораным тэмпе — паэтапна, адначасова з выкананнем работ па будаўніцтве аб’ектаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Рукавіцы Фядуты, кубак Золатавай. У Варшаве адкрылася выстава турэмных артэфактаў3

У ААН адказалі, ці ўсхваляваныя там з’яўленнем Рады міру Трампа як канкурэнта арганізацыі2

Школьная рэформа ў Вільні можа прывесці да закрыцця беларускай гімназіі імя Скарыны27

Чым генетычна адрозніваюцца беларусы і літоўцы: новыя даныя31

Трамп вырашыў не ўводзіць пошліны за Грэнландыю і заявіў, што здзелка наконт вострава сфармуляваная5

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця3

Памерла Іна Радаева4

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»35

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць