Культура

Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы ў католікаў абодвух абрадаў

«Бо з Цябе ўзышло Сонца праведнасці».

8 верасня беларускія католікі ўсходняга абраду святкуюць першае двунадзесятае свята новага літургічнага года — Нараджэнне Найсвяцейшай Багародзіцы. У лацінскай традыцыі гэтае свята, вядомае як Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі, мае меншае значэнне ў літургічным календары і не ўваходзіць у лік абавязковых святаў.

Галоўная крыніца звестак пра жыццё Багародзіцы — апакрыфічная кніга «Протаевангелле Якуба», напісаная каля 170 — 180 года, якая падае абставіны нараджэння Дзевы Марыі і імёны яе бацькоў, Якіма і Ганны, якіх усходняя царква ў літургічнай традыцыі шануе як «богаайцоў». Згодна з царкоўнай традыцыяй, Госпад Бог на схіле гадоў даў гэтай пабожнай пары дзяця, якому было прызначана стаць Маці Божага Сына.

Упершыню свята згадваецца ў пісьмовых крыніцах ў V стагоддзі, а афіцыйна ўсталявана на хрысціянскім Усходзе візантыйскім імператарам Маўрыкіем напрыканцы VI стагоддзя. Неўзабаве яно пашырылася на лацінскую царкву, але займела уласную службу ў заходняй традыцыі толькі ў XII — XIII стагоддзях.

«Нараджэнне Тваё, Багародзіца Дзева, радасць абвясціла ўсяму свету, бо з Цябе ўзышло Сонца праведнасці, Хрыстос Бог наш, які, адмяніўшы праклён, даў блаславенне і, знішчыўшы смерць, дараваў жыццё вечнае», спяваюць у гэты дзень на святочнай службе беларускія грэка-католікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра13

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць