У мінскім скверы імя Балівара паставілі люстраны «Калідор вечнасці».
Ён мае выгляд люстранога пакоя, які нібы рассыпаецца. У яго можна зайсці.
Паводле словаў стваральніка, маладога скульптара Алеся Кудрашова, студэнта Акадэміі мастацтваў, люстэркі мусяць даваць адчуванне бясконцасці.Сам праект паўстаў яшчэ ў 2010 годзе, калі «Калідор вечнасці» перамог у конкурсе на самы лепшы
«Чалавек мусіць знаходзіцца ўсярэдзіне гэтага пакоя. — тлумачыў тады Алесь Кудрашоў. — Бо без чалавека, бясконцае адлюстраванне будзе жыць сваім жыццём».
Гэта не першая праца мастака, якая прыцягвае ўвагу грамадства —
у сакавіку ягоны «Партрэт паэта» (незвычайны партрэт Уладзіміра Някляева і папяровая інсталяцыя) стаў адным з найцікавейшых твораў выставы маладых мастакоў «Літарт».
Каментары