Кандыдат у дэпутаты ад Партыі БНФ у Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №50 Вадзім Саранчукоў у знак пратэсту супраць фармавання выбарчых камісій без удзелу апазіцыі адрокся супрацы з акруговай камісіяй. У выніку камісія была вымушаная выпусціць перадвыбарчыя плакаты без ягонага фотаздымка. Саранчукоў кажа, што за панядзелак яму патэлефанавалі каля сотні выбарцаў. Усе пыталіся: чаго так? Саранчукоў усім тлумачыў, што прымушае яго здымаць сваю кандыдатуру. Спадар Саранчукоў ужо скарыстаўся правам на тэле- і радыёвыступ, а таксама размясціў сваю праграму ў дзяржаўнай прэсе.
Кандыдаты ад БНФ мелі намер выкарыстаць выбарчую кампанію для інфармавання выбарцаў, але зняць свае кандыдатуры, бо вынік выбараў вызначаны загадзя «наверсе», палітвязні застаюцца ў турмах, выбарчыя камісіі па-ранейшаму сфармаваны з саміх лукашэнкаўцаў, а падлік галасоў немагчыма праверыць.
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары