Аляксандр Лукашэнка не з’яўляецца прыхільнікам пераходу на зімовы час і не лічыць гэтае пытанне гэтак важным для Беларусі. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы сёння на пытанні журналістаў, паведамляе БелТА
Нагадаем, Беларусь следам за Расіяй прыняла рашэнне не пераходзіць больш на зімовы час пачынаючы з восені 2011 года, пакінуўшы на сваёй тэрыторыі летні час назаўсёды.
Такім чынам, час у Беларусі, якая знаходзіцца ў адным часавым поясе з Украінай, Літвой і некаторымі іншымі краінамі, з лістапада па сакавік адрозніваецца ад часу ў гэтых краінах на адну гадзіну, а з Варшавай і Берлінам з лістапада па сакавік розніца складала дзве гадзіны.
Каментары