Эканоміка

Апублікаваны рэйтынг «Белбрэнд 2012»

У кнізе «Абарона брэндаў беларускіх вытворцаў», прэзентацыя якой прайшла 31 кастрычніка ў Мінску, апублікаваны рэйтынг «Белбрэнд 2012». Пра гэта паведаміў старшыня асацыяцыі «Белбрэнд» Альберт Таіпаў.

Паводле яго слоў, у кнізе для параўнання прыведзены леташні рэйтынг. Яго з 2010 года рыхтуе ўкраінскае агенцтва MPP Consalting, якое ацэньвае кошт брэндаў і па ім складае топ-100 вядомых беларускіх марак.

У першую дзясятку самых дарагіх беларускіх брэндаў у 2012 годзе ўвайшлі:
«Санта Брэмар» (75,2 млн. долараў), «Мілавіца» (71,5 млн.), «Бабушкіна крынка» (49,2 млн.), «Бульбашъ» (48,7 млн.), «Крынiца» (47,5 млн.), Conte (47,1 млн.), «Савушкін прадукт» (46 млн.), «Алiварыя» (44,6 млн.), Velcom (43,3 млн.), «Беларусбанк» (34,1 млн.).

Паводле слоў Таіпава, дырэктар украінскай кампаніі не змог быць на сённяшняй прэзентацыі і прапанаваў правесці прэс-канферэнцыю для беларускіх СМІ ў лютым 2013 года ў Мінску, калі адбудзецца другая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Абарона брэндаў у Мытным саюзе: імідж кампаніі — імідж краіны».

«Усе жадаючыя могуць тады атрымаць адказы адносна гэтага рэйтынгу, яго спецыфікі, метадалогіі і асаблівасцяў ацэнкі, а таксама інфармацыю аб рэйтынгу 2013 года, паколькі гэты рэйтынг выклікае шмат пытанняў, шмат незадаволеных: чаму мы на гэтым месцы, а не на тым», — паведаміў Таіпаў.

На думку прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных, у Беларусі ёсць два-тры глабальныя брэнды, якія ведаюць ва ўсім свеце і каля ста — рэгіянальных, якія вядомыя ў краінах СНД.
На яго думку, «брэнд — гэта частка іміджу краіны і якасць і развіццё брэндаў фарміруе ўспрыманне краіны ў шырокага кола замежнай грамадскасці». Сярод глабальных беларускіх брэндаў ён назваў трактары «Беларус», што прадаюцца ў 160 краін, і БелАЗ, які займае 30% сусветнага рынку буйных самазвалаў.

Савіных мяркуе, што ў хуткім часе могуць з’явіцца новыя глабальныя беларускія брэнды, сярод якіх прадукцыя IT-кампаній і беларускі лён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ21

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю14

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ21

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць