Улада

Мілінкевіч пра Чарнобыль: «Палітыка рэжыму вядзе да яшчэ больш цяжкай сытуацыі»

Першыя вынікі наведваньня А. Мілінкевічам забруджаных раёнаў Беларусі.

Улада багата кажа пра чарнобыльскую праблему і праблемы грамадзянаў, якія пражываюць на забруджанай тэрыторыі. Аднак, насамрэч, палітыка рэжыма вядзе да яшчэ больш цяжкай сітуацыі, паглыбляе праблемы. Павялічваецца колькасць ахвяраў непрадуманай палітыкі і фальшывых сацыяльных гарантыяў, — заявіў у Гомеле лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч, кажучы пра першыя вынікі наведвання раёнаў Беларусі, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў таксама шэраг, на ягоную думку, галоўных праблемаў і памылак улады ў галіне мінімізацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

— На сённяшні дзень можна казаць пра тое, што ўлада не прымае дастатковых мераў па ўвядзенні тэхналогій, якія дазваляюць вырабляць на забруджаных тэрыторыях умоўна чыстыя прадукты харчавання. Вырашчаная на гэтых тэрыторыях сельскагаспадарчая прадукцыя абежавана правяраецца на наяўнасць радыёнуклідаў. Людзям няма чым замяніць небяспечныя прадукты харчавання, у выніку ў арганізме накопліваецца радыяцыя, — сказаў палітык.

Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што на забруджаных тэрыторыях востра стаіць праблема паляпшэння сістэмы аховы здароўя. Ва ўмовах недастаткова актыўнай прафілактыкі шмат тых, хто мае патрэбу, не атрымліваюць прэпаратаў, якія блакуюць радыёнукліды і выводзяць іх вонкі. На думку Аляксандра Мілінкевіча, адным з фактараў пагаршэння медыка‑дэмаграфічнай і экалагічнай сітуацыі ў Чарнобыльскай зоне з’яўляецца адстутнасць дастатковых сродкаў на змяншэнне негатыўных наступстваў аварыі. Ва ўмовах міжнароднай ізаляцыі рэжыма Лукашэнкі Беларусь не атрымлівае ў неабходных памерах гуманітарную дапамогу: лекі, медычнае абсталяванне. Палітыка рэжыма фактычна пакінула насельніцтва Беларусі сам на сам з Чарнобыльскай праблемай.

Аляксандр Мілінкевіч нагадаў таксама, што прыканцы 2004 году ўказам Аляксандра Лукашэнкі было пастаўлена пад пытанне аздараўленне дзяцей з забруджаных тэрыторыяў за мяжой. Аляксандра Лукашэнка матываваў гэта тым, што дзеці вяртаюцца «з іншым светапоглядам».

— Улада скарачае дапамогу людзям у Чарнобыльскай зоне. Пастаянна, адміністрацыйным шляхам, змяншаецца колькасць населеных пунктаў, якія знаходзяцца ў зонах радыяцыйнага забруджання. Змена статуса гэтых населеных пунктаў вядзе да адмены ільготаў насельніцтву, якое там пражывае. Таксама скарачаюцца ільготы ліквідатарам аварыі на ЧАЭС. Сёння на разглядзе Савета міністраў знаходзіцца праект пастановы, якая прадугледжвае скарачэнне памеру ільготаў ліквідатарам, — сказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што названыя высновы зробленыя ім на падставе дадзеных экспертаў, а таксама звестак, атрыманых падчас наведвання чарнобыльскіх раёнаў. Нагадаем, што 21‑25 красавіка лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч наведвае раёны, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 21 красавіка палітык сустракаў з жыхарамі Лунінецкага і Столінскага раёнаў Брэсцкай вобласці. 22‑23 красавіка наведаў Мазыр, Хойнікі, Брагін і Гомель. Сёння накіраваўся на Магілеўшчыну.

Каментары

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць