Надвор'е

Дажджы спыняцца толькі ў канцы тыдня

На гэтым тыдні ў Беларусі чакаецца тыповае лістападаўскае надвор’е — дажджлівае, сырое і ветранае,
паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў падчас відэабрыфінгу 5 лістапада на інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы (www.soyuz.by).

Паводле яго слоў, надвор’е будзе вызначацца паступленнем няўстойлівых паветраных мас з Балтыкі.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу па ўсходзе моцныя дажджы, днём месцамі ўзмацненне ветру з парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 3–8°С, па паўднёвым усходзе да плюс 10°С.

7 лістапада на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, па поўначы Віцебскай вобласці магчымы мокры снег, слабы галалёд. Месцамі па краіне чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0°С — плюс 5°С, днём плюс 3–8°С. Такое ж надвор’е чакаецца ў Беларусі і ў чацвер.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу плюс 1–7°С, днём плюс 3–8°С.

Паводле слоў сіноптыка, паляпшэнне надвор’я наступіць толькі ў выхадныя дні.
Надвор’е будзе вызначаць антыцыклон са Скандынавіі. Дажджы на большай частцы краіны спыняцца, але пры гэтым крыху панізіцца тэмпература паветра.

У суботу месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ноччу 0°С — плюс 5°С, пры праясненнях да 0°С — мінус 2°С. Днём плюс 1–6°С, па поўдні плюс 7–9°С.

У нядзелю чакаецца пераважна без ападкаў. Раніцай і ноччу туман, слабы галалёд. Тэмпература ноччу мінус 3°С — плюс 2°С, пры працяглых праясненнях да мінус 6°С. Днём 0°С — плюс 5°С, на паўднёвым усходзе — да плюс 7°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць