Музыка33

Depeche Mode у Мінску даражэйшыя, чым у Празе, Варшаве і Дзюсельдорфе

Квіткі на канцэрт брытанскага гурта нечакана падаражэлі на 300 тысяч — да 1,5 мільёна рублёў.

Першая партыя квіткоў у фан-зону разляцелася ўсяго за два дні. Пасля чаго кошты квіткоў у фан-зону ўзняліся. Такую пазіцыю арганізатары канцэрта называюць звычайнай практыкай і кажуць, што так было і з іншымі выступамі сусветных зорак. Маўляў, у канцэртным бізнэсе вольнае коштаўтварэнне і падымаць ці апускаць кошты на квіткі — вырашае арганізатар.

Гэтая тэма выклікала шмат абурэння ў сацыяльных сетках: фанаты Depeche Mode вінавацяць арганізатараў у тым, што тыя своечасова не папярэдзілі пра такую «палітыку» і не ўсе паспелі набыць квіткі па першапачатковым кошце — 1.200.000.
«Хто хацеў — той паспеў», кажа арганізатар канцэрту Аляксандр Манышаў і «пераводзіць стрэлкі» на гурт — маўляў, не за бясплатна ж едуць да нас Depeche Mode!

«Няхай сварацца, б’юцца, што хочуць робяць — мы ж не прымушаем іх рабіць гэта! „Грошы ў касы — культуру ў масы“ — ведаеце такое? Вось гэта наш дэвіз. Гурт жа не за бясплатна прыязджае! Хто хацеў набыць квіткі танней — набыў. Трэба было ўсім адразу прыходзіць і набываць. Няхай крыўдзяцца, няхай не ідуць на канцэрт — мы як-небудзь разбярэмся! Мы бізнэсам займаемся, а не дабрачыннасцю. — каментуе сітуацыю Аляксандр Манышаў і нечакана дадае. — Але кошты больш не будуць расці, гэта фінальны кошт».

Квіткі на канцэрт Depeche Mode у сталіцах бліжэйшых еўрапейскіх краін ніжэйшыя прыкладна ў два разы.
Так, фан-зона ў Варшаве каштуе 76 долараў, у Празе — 77, у Сафіі — 86. Абганяюць мінскія кошты толькі Масква (191 долар) і Кіеў (195 долараў).

«Відаць, у іх выдаткаў менш, арэнда на доблесную „Мінск-Арэну“ у два разы таннейшая, чым у нас. Відаць, так і атрымліваецца» — працягвае Аляксандр Манышаў.

Нагадаем, што Depeche Mode выступяць у Мінску 29 ліпеня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было21

У Ленінградскай вобласці адбылася масіраваная атака дронаў: пажары ў партах і калапс у Пулкаве5

У лабавым ДТЗ у Маладзечанскім раёне загінулі 25‑гадовая дзяўчына і яе 34‑гадовая пасажырка

Rzeczpospolita назвала ўмовы вызвалення Анджэя Пачобута1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць