Грамадства33

Афіцыйна: Продаж «чарніла» ў Мінску забараняць не будуць

Продаж мацаваных пладовых вінаў у Мінску забараняць не будуць, паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Мінгарвыканкам прыняў рашэнне, якое адмяняе правядзенне лакальнага эксперыменту па забароне рэалізацыі такой прадукцыі ў аб'ектах рознічнага гандлю Мінска.

Планавалася, што мацаваныя пладовыя віны ў сталічных крамах перастануць прадаваць з 1 снежня 2012 года, забарона павінен быў працягнуцца да 1 лютага 2013 года, tпаведамляе БелТА

Нагадаем, што 15 лістапада Лукашэнка на нарадзе па пытанні рэфармавання МУС скептычна выказаўся наконт забароны на продаж у Мінску мацаваных пладова-ягадных вінаў.

«Гэтыя забароны нічога талковага не дадуць, — сказаў ён. — Збярыцеся і сур’ёзна падумайце над тым, да чаго гэта можа прывесці. Забароннымі метадамі мы нічога не зробім. Папраўчыя лячэбна-працоўныя прафілакторыі, медвыцвярэзнік — трэба сур’ёзна паглядзець на гэтую сістэму, дзе трэба — узнавіць, дзе не трэба — ліквідаваць. Разумна падысці. У нас гэта праблема. І трэба, можа быць, гэтымі шляхамі змагацца. І сёння гэта функцыя міліцыі, бо заўтра — гэта ўжо парушэнне грамадскага парадку, калі цябе з вуліцы забралі, гэта прадухіленне будучых злачынстваў. Але трэба, каб за гэта заплаціў, і добра. Няма грошай — забяспечце яго такой працай, каб яму больш не было хацелася туды трапляць і каб вы атрымалі за гэта пэўныя грошы».

Зварот Лукашэнкі быў адрасаваны не толькі да МУС, але і да старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалая Ладуцькі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе6

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа скончыў жыццё самагубствам. На момант трагедыі ён праходзіў практыку на МЗКЦ5

Каверын: Герой Беларусі? Зянон Пазняк39

Дзяўчына змяніла імя з другой спробы: «Бацькі дагэтуль гэтага не прынялі»4

Трамп заявіў, што не шкадуе пра вайну з Іранам

Кава і тэстастэрон? Навукоўцы знайшлі сувязь5

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і лагістычны цэнтр у Саратаве

Кальмары захопліваюць акіяны. Што ім дапамагае?3

«Наступныя год-два вырашаць лёс чалавецтва». Інжынер, які звольніўся з Anthropic, расказаў, што думаюць унутры кампаніі18

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе6

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць