Улада44

Беларускамоўных блянкаў на цэнтралізаванае тэставаньне ў Гомелі няма

У Гомелі няма блянкаў анкет на беларускай мове для запісу на цэнтралізаванае тэставаньне. У гэтым пераконваюцца беларускамоўныя навучэнцы, калі спрабуюць запаўняць уступныя дакуманты на роднай мове.

У Гомелі няма блянкаў анкет на беларускай мове для запісу на цэнтралізаванае тэставаньне. У гэтым пераконваюцца беларускамоўныя навучэнцы, калі спрабуюць запаўняць уступныя дакуманты на роднай мове.

З 2 траўня да 1 чэрвеня кожны ахвочы можа запісацца на цэнтралізаванае тэставаньне. Як вядома, тэставаньне зьяўляецца адначасова і ўступнымі іспытамі ў вышэйшую навучальную ўстанову. Для таго, каб трапіць на тэставаньне, неабходна запоўніць заяву па вызначанай форме.

Студэнт апошняга курса Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта транспарту (БелДУТ) Сяргей марыць атрымаць другую вышэйшую адукацыю па юрыдычнай спэцыяльнасьці. 15 траўня ён зьвярнуўся на факультэт прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі сваёй навучальнай установы, дзе знаходзіцца пункт рэгістрацыі для ўдзелу ў тэставаньні. Блянк анкеты Сяргей запоўніў на беларускай мове. Аднак сакратарка адмовілася прымаць у маладзёна анкету. Яна раздражнёна патлумачыла, што дакуманты рэгіструюцца праз кампутар і «ў такой мове нават кампутарная праграма ня здолее разабрацца».

Сяргей ня стаў перапісваць па‑расейску і зьвярнуўся да дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі. Дэкан параіў патрыятычнаму маладзёну зьвярнуцца ў Гомельскі рэгіянальны цэнтар тэставаньня. Але і там блянкаў анкетаў на беларускай мове не апынулася. Урэшце супрацоўнікі БелДУТа пагадзіліся прыняць дакуманты Сяргея, запоўненыя на роднай мове.

Сяргей прасіў пакуль не называць свайго прозьвішча, бо перасьцерагаецца, што менавіта ягоную заяву на ўдзел у тэставаньні кампутар «выпадкова» ня здолее прачытаць.

«Гарт»

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, пад якім іменем цяпер жыве загадкавы мастак Бэнксі3

У Расіі аб'явілі замежнай агенткай праўнучку Хрушчова1

Куба наважылася на перамовы з Трампам1

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою32

У Рагачове дагэтуль не прыбралі навагоднюю ялінку ВІДЭА1

Нараджальнасць у Беларусі зменшылася за год яшчэ на 10,7%. Новая закрытая статыстыка Мінздароўя7

У Мак.бай ужо выбіраюць новую назву для амерыкана21

Канапацкая перастане быць Канапацкай12

Пентагон: ЗША і Ізраіль нанеслі ў Іране ўдары па 15 тысячах цэляў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?12

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць