Улада22

Дамы — у ямы

Парадак на зямлі па‑гарадоцку: у вёсцы Малашанкі на Гарадоччыне шэсць закінутых цагляных шматкватэрных дамоў уздоўж трасы «Санкт‑Пецербург — Адэса», каб тыя не псавалі краявіду, закапалі ў вялізныя катлаваны.

Парадак на зямлі па‑гарадоцку: у вёсцы Малашанкі на Гарадоччыне шэсць закінутых цагляных шматкватэрных дамоў уздоўж трасы «Санкт‑Пецербург — Адэса», каб тыя не псавалі краявіду, закапалі ў вялізныя катлаваны.

Аднак тая самая безгаспадарчасьць тут жа праявілася ў іншым: дамы ня сталі разьбіраць, каб выкарыстаць тое‑сёе хаця б на платы ці дровы — іх проста закапалі ў вялізныя катлаваны, адмыслова вырытыя дзеля гэтае мэты.

Вяскоўцы, якім абавязкова прыдалося б нешта з закапанага ў зямлю, пачалі абурацца. Тым больш, што пакуль закапалі толькі чатыры з шасьці дамоў, і працэс, здавалася, можна было б яшчэ спыніць. Адзін з мясцовых жыхароў насьмеліўся нават напісаць скаргу ў Гарадоцкую пракуратуру, зазначыўшы, што гэткім самым варварскім чынам у Малашанках надаўна згнаілі пад зямлёй цэлую ферму.

Заадно аўтар скаргі папрасіў пракурораў дазнацца, куды пайшлі 40 мільёнаў рублёў, выдаткаваных Бычыхінскаму сельсавету на дэмантаж пабудоў — бо дэмантаж не праводзіўся, а праца экскаватараў наўрад ці каштуе столькі грошай.

Дасьледваць справу было даручана намесьніку пракурора Віцебскай вобласьці Георгію Каранько, які абяцаў праверыць інфармацыю і прыняць меры ў выпадку неабходнасьці. Да разсьледваньня падключыўся таксама і начальнік аддзела абласной экалягічнай службы Алег Міхневіч.

Адказ з дзяржаўных устаноў уразіў вяскоўцаў напавал: аказваецца, яны проста не заўважылі, як праводзіўся дэмантаж, бо ўсё было выканана ў строгай адпаведнасьці з інструкцыямі. Зрэшты, адказвалі на запыт якраз тыя пасадовыя асобы, дзейнасьць якіх якраз і трэба было праверыць. Таму жыхары Малашанак даведаліся , што «прыдатныя для далейшага ўжываньня матэрыялы дазволена выкарыстоўваць прадпрыемствам, якія ажыцьцяўлялі знос. А непрыдатныя матэрыялы утылізаваныя на месцы».

Абураныя людзі вырашылі працягваць перапіску з чыноўнікамі і гатовыя, як яны кажуць, «дайсьці да прэзыдэнта». Па‑першае, вяскоўцам крыўдна: іх , па‑сутнасьці, адкрыта назвалі сьляпымі дурнямі, якія пішуць скаргі ад няма чаго рабіць, або падманшчыкамі ці паклёпнікамі, што таксама нічым не лепей. А па‑другое, мясцовых жыхароў турбуе экалягічны бок праблемы, бо дамы і жывёлагадоўчы комлекс закопвалі ў зямлю проста так, не кіруючыся аніякімі правіламі ўтылізацыі. Ці мала якія рэчывы пасьля дажджу цяпер могуць трапіць на гароды вяскоўцаў?

Тым больш хацелася б перадухіліць непажаданыя наступствы, зважаючы на тое, што «у чарзе» на знос апошнія два дамы, пад якія ў любы момант могуць вырыць «магілы».

Алена Штраль, «Прыдзьвіньне», bulletinonline.org

Каментары2

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць