Архіў

Валеры Буйвал. Мастак у касьцёле

№ 36 (97) 29 сьнежня 1997 г.

Мастак у касьцёле

 

Успамiнаючы эпоху застоя й яе манумэнтальныя «справаздачныя» выставы, мiжволi задаесься пытаньнем: дзе быў той прытулак, куды ратавалася душа ад навалы агрэсiўнага афiцыёзу? Зусiм натуральна ўцёкi ад панаваньня прыдворнага мастацтва скiроўвалi не аднаго мяне на небясьпечны астравок, у зону экспазыцыi, аддадзеную майстрам-ужыткоўцам. Паводле прыроды сваёй гэтыя творы не прэтэндавалi на ролю носьбiтаў iдэалёгii. Прыгажосьць i натхненьне раскрывалiся там вальней за ўсё.

Менавiта на тых астраўках адбылiся мае сустрэчы з творамi Рыгора Кiйко. А цяпер новае спатканьне, i зьвязанае яно з пачаткам арыгiнальнай традыцыi. Пэрсанальная выстава керамiста разгарнулася ў адной з заляў культурнага цэнтру, што месьцiцца ў сутарэньнях Чырвонага касьцёла Сьв. Сымона i Алены ў Менску. Як падарунак да Калядаў, як праменьчык бэтлеемскай зоркi, што дае нам сьвятло надзеi.

Хто ня быў на Барысаўскiм камбiнаце дэкаратыўна-ужытковага мастацтва, не зазiраў у пякельныя печы, ня дыхаў сьвiнцовымi парамi, падманецца красой керамiчных опусаў. Мне ж заўсёды здавалася, што, як у старыя часы, мастак працуе тут, прыкуты ланцугом. Балазе цяпер такога няма, нават на вэнэцыянскiм крыштальным востраве Мурана. Так i нясеш з сабой уражаньне аб лёгкасьцi экспромту, гледзячы на творы Рыгора. Кожная сэнтымэнтальная натура закахаеца ў ягоную «Батлейку», вясёлую, яркую, з чарадой сымпатычных герояў i гоманам кiрмашных ражкоў. Будзе шукаць сваю кветку на вазах i пано, якiя поўняцца сонцам i галасамi птушак. Нават тэма сталiчных новабудоўляў набывае нечаканую паэтычнасьць. Усё ўбачана вачыма паэта, вылеплена i размалявана рукамi шчырага мастака.

Выпускнiк Беларускай Акадэмii Мастацтваў, Рыгор Кiйко працягвае традыцыi нашага ўжытковага мастацтва. Калярыстычнае суладзьдзе, неманерная плястыка — адным словам, прыкметы сапраўднага таленту.

Валеры Буйвал

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў38

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй18

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў38

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць