Архіў

З нагоды дня нараджэньня Ўладзiмера Высоцкага...

№ 2 (99) 2 лютага 1998 г.

 

25 студзеня споўнiлася 60 гадоў з дня нараджэньня расейскага сьпевака i актора Ўладзiмера Высоцкага.

Да характарыстыкi гэтага творцы заўсёды ўжывалiся самыя моцныя словы. Слова «вялiкi» было занадта звычайным i высоцказнаўцы спаборнiчалi ў пераскокваньнi гэтае планкi. Ненарматыўны творца правакаваў на ненарматыўныя ацэнкi. Найбольш сьмелыя крытыкi адважвалiся на якое-небудзь «абалдзенны» i выляталi з кантэксту лiтаратуры, хоць безумоўна наблiжалiся да сутнасьцi зьявы. У межах жа нарматываў пра Высоцкага кажуць пад самую завязку. У Беларусi так звычайна пiшуць хiба што пра народных песьняроў. У вынiку ствараецца настолькi непрабойны стэрэатып, а творца пакрываецца такiм слоем бронзы, што пачуць за гэтай коркаю жывое сэрцабiцьцё ўжо немагчыма.

Калi ўсё ж вызвалiцца ад звышнарматыўных ацэнак, беларускiх фактаў бiяграфii i магiяў, якiя спадарожаць вобразу Высоцкага, мы адчуем, што бадай так нiчога i не зразумелi ў сутнасьцi гэтае зьявы. «Блазан»? Гэткi Дарыё Фо, леташнi нобэлеўскi ляўрэат? Чаплiн? Вакол Высоцкага мне ўяўляецца атмасфэра «Кабарэ» Боба Фоса, толькi перакладзеная на савецкую рэальнасьць, што, зрэшты, ня цяжка сабе ўявiць. Таленавiтыя артысты-блазны, якiя ўвесь час балянсуюць на канаце памiж жыцьцём i сьмерцю, дакладней, памiж жартам i забойствам, памiж хохмай i бесчалавечнасьцю. Iх атачае жорсткi i несправядлiвы сьвет. I яны, дзецi гэтага сьвету, таксама жорсткiя i несправядлiвыя. Гэты тыпаж нагадвае мне з уласнага дзяцiнства дваравога падлетка-блазна, якi жорстка распраўляўся са слабейшымi раўналеткамi. Звычайна такiя працягвалi сваю бiяграфiю ў крымiнальным асяродку, зь якiм, дарэчы часта зьвязвалi i iмя Высоцкага. Апошнiм часам, калi схлынуў бруталiзм мiнулага часу, то i такiх дваравых блазнаў-паханоў паменела. Пара-тройка сацрэалiстычных тыпажоў рассыпалася на тысячы непаўторнасьцяў, кожная зь якiх заяўляе пра сваю спэцыфiчную вартасьць.

Мне здаецца, Высоцкi ўжо нiколi ня стане культавай фiгурай i культурным героем наступных пакаленьняў. Магчыма, ён застанецца як паэт, аўтар тэкстаў уласных песень. Але валадарыць над душамi мiльёнаў Высоцкi мог толькi там, у таталiтарным савецкiм кабарэ, на канаце памiж жартам i забойствам, за крок ад цывiлiзаванага грамадзтва.

С.П.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць