Архіў

Богусь Біятлянёнак. Лыжы з маторчыкам

№ 3 (160), 17 — 24 студзеня 2000 г.


 

Лыжы з маторчыкам

Пра тое, як спартыўная мафія змагалася зь беларускім біятляністам

 

Біятлённая надзея беларусаў Вадзім Сашурын ужо намазваў свае лыжы, калі сонца ўзыйшло над нямецкім мястэчкам Рупольдынг, дзе заканчваўся пяты этап Кубку сьвету па біятлёне. «Не падмажаш — не паедзеш» — гэта наш біятляніст ведае зь дзяцінства. Тым часам міжнародная спартыўная мафія ўжо пасьпела зрабіць сваю чорную справу. На стрэльбішчы былі расстаўленыя магнітныя пасткі для куляў, падпіленыя лыжныя палкі, зьбіты прыцэл — карацей, мафіёзі паціралі ўжо рукі ў чаканьні чарговага фіяска беларускага біятлёну. На гэтае відовішча не паленаваліся прыйсьці й тысячы мясцовых нямецкіх абібокаў.

Тым часам пачалася спрынтарская гонка на 10 кілямэтраў. Біятлённы самародак Беларусі Вадзім Сашурын, што стартуе пад 29-м нумарам, зь першых мэтраў набірае шалёную хуткасьць (вучыцеся падмазваць лыжы!). На агнявых рубяжах Вадзім дакладны. Мафіёзі ў жаху — палкі ў Сашурына не ламаюцца, мішэні закрываюцца адна за адной. І вось ён упэўнена фінішуе ды займае першы радок. Але радавацца яшчэ рана — на другім канцы стадыёну людзі ў цывільным даюць указаньні прадстаўніку буржуйскай Нямеччыны Рыка Гросу, што стартуе пад 70-м нумарам.

Немец ужо за першай елкай пачынае зразаць кругі дыстанцыі. Трэнэры ды прадстаўнікі міжнародных спартыўных інстанцыяў заплюшчваюць на гэта вочы. Цалкам зразумела — усе сродкі кінутыя на тое, каб перашкодзіць беларусу заняць першае месца.

Далей — болей. На першым агнявым рубяжы Грос здымае з пляча не звычайную вінтоўку, а сапраўдны баявы аўтамат з магазынам не на пяць, а на пяцьдзясят патронаў. Ня дзіва, што пасьля працяглай чаргі ўсе мішэні закрываюцца. Але ўсё роўна час у Сашурына значна лепшы. І тут немец адважваецца на непрыкрыты «мухлёж». Замест таго, каб сумленна адмахаць два з гакам кілямэтры перад другой стральбой, нахабны нямчура абыходзіць стадыён кустамі ды зноў зьяўляецца на стрэльбішчы. Нямэцкія фанаты, паразяўляўшы раты ад такой прыемнай нечаканасьці, сустракаюць прайдзісьвета гучнымі воплескамі. Рыка Грос устаўляе новы магазын ды страляе «на зьдзіўленьне» дакладна. Мафіёзі ўздыхаюць з палёгкай — пасьля другой стральбы Грос на 1,7 сэкунды апярэджвае Сашурына. Але нямецкія трэнэры занепакоеныя - яны добра ўсьведамляюць, што такой мізэрнай перавагі недастаткова, каб адчуваць сябе спакойна. Няшчасных немцаў прашыб халодны пот — яны ўявілі, як зь імі жорстка расправяцца, калі на верхняй прыступцы п’едэсталу будзе ўсё ж беларус. Што ж рабіць?! І тут у галовах спрытных на выдумкі прадстаўнікоў Дойчлянду прамільгнула выратавальная думка. Лыжы з маторчыкам!..

...На фініш Рыка Грос прыехаў зь лепшым часам. Усе задаволена ды хітра ўсьміхаліся, толькі беларуская каманда была забітая горам. У той жа дзень усе тэлеканалы буржуазнага сьвету трубілі пра бліскучую перамогу немца ды пра «дасягненьне» беларуса.

P.S. Гэта ўжо чацьверты срэбны мэдаль Сашурына ў розыгрышу Кубку сьвету гэтага сэзону. Будзем спадзявацца, такая доўгая чарада няўдачаў не адаб’ецца на псыхалягічным стане Вадзіма, і ён абдурыць спартыўную мафію ды заваюе нарэшце «золата».

Богусь Біятлянёнак


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць