Архіў

Зьмiцер Бартосiк. Камэдыянт

№ 7 (164), 14 — 20 лютага 2000 г.


 

Камэдыянт

У «Анталёгію ўчынку»

 

Гэтую гiсторыю я пачуў ад свайго сябрука ў форме тэатральнай плёткi. Але гiсторыя мала нагадвала плётку. Гэта быў хутчэй сюжэт для гарадзкога рамансу пра любоў.

Ён быў ня горшы актор лепшага сталiчнага тэатру, яна служыла актрыскаю тамсама. Ён любiў сцэну й яе, яна, вядома ж, любiла тое самае. Ён меў прыхiльнiц, яна — паклоньнiкаў. Яму дарылi кветкi, ёй — кветкi з дарагiмi вiзытоўкамi. Канечне, iдылiя вясёлага жабрацтва доўга цягнуцца не магла. Канечне, яна пазванiла па вiзытоўцы, пакуль актор памiраў у шэксьпiраўскай драме. Гаспадар залацiстай вiзытоўкi быў, канечне, на «Мэрсэдэсе», і жыў, вядома, у вялiкай кватэры на Праспэкце за бранявымi дзьвярыма, i, безумоўна, чытаў Пялевiна і «Arche».

Актрыску ён павёў у кабачок «Грунвальд», што асацыявалася ў яго з вытанчанасьцю густу, i ўвесь вечар расказваў ёй анэкдоты пра «новых расейцаў». У яе вачах ён быў «дырэктарам сьвету».

Наступную сустрэчу ён прызначыў ёй у боўлiнгу.

Празь месяц яна сказала былому каханаму, што iм трэба адпачыць адзiн ад аднога і што яна сыходзiць пажыць да мацi. Канечне, ён павiнен быў усё зразумець, запiць, самотна праглынуць прынiжэньне й цiха зразумець, хто ёсьць гаспадаром. Працягваючы граць Макбэтаў ды Рычардаў далей. I нiхто б яго не асудзiў.

Шпацыруючы па прашпэкце падшафэ, ён убачыў яе ў «Мэрсэдэсе», што зарульваў у цёмны двор вялiкага дому, і кiнуўся сьледам. Дагнаць не пасьпеў. На яшчэ цёплым капоце дарагога аўто раставалi сьняжынкi. Лабавое шкло разьляцелася хутка, цяжэй было выламаць дзьверы й руль, вырваная праводка нагадвала вывернутыя кiшкi. За пяць хвiлiнаў нямецкi сымбаль дабрабыту ператварыўся ў бляшанку, што пабывала ў скiвiцах Кiнг-Конга.

Сыгналiзацыя працавала нядоўга, але яе пасьпелi пачуць. Зьбянтэжаны гаспадар выбег у двор. На сваю бяду. Зрэшты, усё абышлося, скальп зьняты ня быў. Яна выклiкала мiлiцыю.

Мянты яго ня бiлi — пазналi па ролi ў сэрыяле i папрасiлi ўсiм аддзяленьнем аўтографы. Сябры прачула пацiснулi рукi.

Турэмнага тэрмiну яму не далi, з рэпэртуару б тады паляцеў Шэксьпiр. Каб разьлiчыцца з пазыкамi, актору хопiць iграць «уладароў лёсаў» ледзь не да скону. А зрэшты, што яшчэ трэба актору для жыцьця.

Зьмiцер Бартосiк


Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць