Архіў

Ян Зеляніцкі. Рост шэрагаў

№ 12 (221), 19 — 26 сакавіка 2001 г.


 Рост шэрагаў

Паслы й консулы нашае дзяржавы і каўчукавыя плянтацыі даглядаюць, і матацыклы зьбіраюць, і танкі прадаюць

Гледзячы на разьвіцьцё стасункаў Беларусі са сьветам, патроху пазбаўляешся пэсымізму. Штат нашых дыпляматаў расьце нават у такіх няблізкіх краінах, як Сырыя, Віетнам і Аргентына, дзе ўжо існуюць прадстаўніцтвы Беларусі. На пачатку лютага ў Менску адчынілася пасольства Ірану. Ходзяць чуткі пра недалёкае адкрыцьцё пасольстваў Канады й некалькіх эўрапейскіх краінаў, пачынаючы з Галяндыі. Беларускіх дыпляматаў рыхтуюць ужо ў дзьвюх установах — БДУ і Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. Летась з 46 выпускнікоў адпаведнай спэцыяльнасьці БДУ 44 атрымалі працу адразу ж.

 

І гэта добра, бо, паводле асабістага досьведу кантактаў, большасьць нашых дыпляматаў старэйшага веку абазнаная найбольш у пытаньнях пабытовых: дзе крама добрая і калі які прыём. У МЗС, асабліва на валютныя заробкі за мяжу, трапляе многа староньніх людзей самых розных прафэсіяў, прычым ня з вуліцы, а з уладных кланаў. За савецкім часам, каб стаць дарадцам, чалавек мусіў адпрацаваць сама мала 25 гадоў. У нашым міністэрстве досыць быць проста “добрым знаёмым ”.

Афіцыйна супрацоўнікі МЗС атрымліваюць не такія й вялікія грошы — аклад намесьніка міністра складае 160 тыс. рублёў. Больш прывабныя заробкі — калі працуеш у замежным прадстаўніцтве. Бэсьціць усіх нашых дыпляматаў не выпадае, бо грошы для краіны, трэба прызнаць, яны зарабляюць: гэта ж трэ было ўмудрыцца ў 1999 г. давесьці аб’ём таваразвароту з далёкім Альжырам да $100 млн. — няйначай танкі прадалі.

А ў Віетнаме мы набылі, яшчэ да Лукашэнкі, колькі каўчукавых плянтацыяў для сваёй шыннай вытворчасьці (недзе да 1994 г. Беларусь уваходзіла ў першую пятнаццатку інвэстараў у Віетнам, абганяючы нават Нямеччыну). Цяперашнія пляны МЗС уражваюць: напрыклад, вытворчасьць дэталяў для беларускай авіяпрамысловасьці і зборка матацыклаў зь беларускіх дэталяў у Таджыкістане, пра што ўпершыню сталі гаварыць на леташняй сустрэчы прэм’ера Ярмошына са сваім таджыцкім калегам.

Хаця нашыя пасольствы нібыта і працуюць “у рэжыме эканоміі”, часам іх рост уражвае. Гэтак, пасольства ў Аўстрыі ў 1994 г. мела ў сваім складзе толькі чатырох дыпляматаў — пасла, дарадцаў па палітычных і гандлёвых пытаньнях і консула. З абслугі былі толькі бухгальтар, начальнік канцылярыі і кіроўца. Штогод іх колькасьць большала, і ў 2001 г. там ужо сямёра толькі кадравых дыпляматаў. Беларуская дзяржава купіла ім закінуты дом, адрамантавала яго, абсадзіла ўсё кветкамі, набыла некалькі аўтамабіляў дый наняла заўгаса. І гэта ў Эўропе, нашыя стасункі зь якой ад самога 1994 г. толькі горшалі. А ў дарагіх сэрцу нашага кіраўніцтва ўсходніх краінах што робіцца...

Сфармаваліся хай сабе й не да канца беларускія дыпляматычныя кадры, крэўна зацікаўленыя ў незалежнасьці, частка якіх пры любых зьменлівасьцях лёсу захоўвае нейкі беларускі дух. Гэта павялічвае шанцы на тое, што зусім неўзабаве гэты дух запануе ва ўсёй нашай дыпляматыі.

Ян Зеляніцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць