Архіў

Дыскаграфія

№ 20 (229), 14 траўня 2001 г.


 Дыскаграфія

“Палац” і dj Ray Хвісевіч

“ТАНЧЫЦЬ ПАЛАЦ”.
(р) 2001, Bulba Records.

 

Сябры! Зь вялікім задавальненьнем хачу вам паведаміць, што задума ды-джэя Рэя Хвісевіча бліскуча правалілася: нягледзячы на ўсе ягоныя намаганьні сапсаваць песьні “Палацу” ён ня здолеў. Варты музычны матэрыял зьнявечыць ня так проста.

У адрозьненьне ад аранжавальнікаў, якія горай, чым яна ёсьць, песьню зрабіць ня здольныя, ды-джэі, якія музычных акадэміяў не сканчалі, імкнуцца замяніць прафэсійныя навыкі аранжаваньня рознымі гукавымі штучкамі ды рытмічнымі выкрунтасамі. І чым больш яны нявечаць арыгінал, тым больш пасьпяховым лічыцца зробленае і тым круцейшым выглядае ды-джэй.

Рэй Хвісевіч паставіўся да песень даволі ашчадна. І хоць далёка не заўсёды ён бліскучы і вынаходлівы ў стварэньні гукавой ды рытмавай абалонкі песень, яны ў выніку трацяць ня так шмат, як маглі б. На сёньняшніх дыскатэках гэтыя адаптацыі фальклёру ня будуць выглядаць чужымі. А за кошт таго, што ў аснове рэміксаў ляжаць народныя песьні, праект наагул набывае арыгінальнасьць — па-за Беларусяй гэтыя песьні будуць успрымацца яшчэ і як экзотыка.

Цікава, што закрывае альбом набор аўтэнтычных музычных сэмплаў. Ня ўсе яны, праўда, такія аўтэнтычныя, але зь іх дапамогаю кожны з вас можа паспрабаваць, маючы адпаведны сынтэзатар, зрабіць нешта падобнае, што зрабіў з музыкай “Палацу” ды-джэй Рэй Хвісевіч.

Ды-джэй SLUHATCH


Каментары

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

У Беларусі здымаюць свой серыял пра пацаноў3

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць