Архіў

Пераможцы суцешыліся міласьцінай

№ 18 (280), 17 траўня 2002 г.


Пераможцы суцешыліся міласьцінай

Перад Днём Перамогі нямецкі бок зладзіў экскурсію па мясьцінах колішняга рабства для чарговай групы нашых суайчыньнікаў, некалі вывезеных на прымусовую працу ў Райх. Мне давялося стаць сьведкам мітынгу памяці на месцы аднаго з канцлягераў у Рурскім басэйне. Мітынгу не нямецкага, а савецка-беларускага па сваім зьмесьце. Ніхто зь беларусаў не сказаў людзкай прамовы. “Я прыехаў із Чэрікава… спасіба…” А паблажлівы прадстаўнік Нямеччыны злаўчыўся, прамаўляючы перад беларусамі, увогуле не згадаць пра нашую краіну, але ўсьцешыцца “паразуменьнем з Расеяй”…

Былыя нявольнікі-беларусы прамаўчалі, здаволеныя ўжо самой магчымасьцю пабачыць Нямеччыну і пажыць у дзяцей сваіх былых гаспадароў. Сорамна бачыць, як нашы суродзічы зноў даюць выкарыстоўваць сябе ў якасьці матэрыялу — рабочага, наглядна-агітацыйнага, этнаграфічнага…

Мы засталіся аб’ектам. Што б ні гаварылі пра прычыны тае трагедыі, але ва ўсім, што з намі адбываецца, ёсьць доля і нашае віны. Так, злачынства ўчынілі нямецкія нацысты, але адбылося яно з-за таго, што не існавала ДЗЯРЖАВЫ-БЕЛАРУСІ — дзяржавы, якая б не дапусьціла Курапатаў і Хатыні, не дапусьціла выкарыстаньня свайго народу ў якасьці жывога шчыта ці рабочага матэрыялу. Галакост адбыўся, бо не было Ізраілю. Жыды зрабілі выснову, і ніхто больш ня можа беспакарана крыўдзіць габрэйскую нацыю, генацыд адносна яе больш немагчымы.

Мы ганьбім сябе зноў і зноў, езьдзячы ў Нямеччыну ў якасьці былых рабоў, пагаджаючыся прымаць мізэрныя кампэнсацыі за тую працу. (Месячны заробак немца перавышае кампэнсацыю за цэлыя гады паднявольнай працы!) Жыды прымусілі немцаў заплаціць нашмат больш, бо нямецкія, і ня толькі нямецкія фірмы баяцца жыдоўскіх позваў. Жыды змусілі немцаў адбудаваць разбуранае, нават там, дзе й габрэяў не засталося, стварыць музэі Галакосту, выдаць кнігі аб трагедыі…

Мы ж суцешыліся міласьцінай. Ці беларускія жыцьці таньнейшыя за габрэйскія? Беларускія навукоўцы сканцэнтравалі намаганьні на раскрыцьці сталінскіх злачынстваў і нібы забыліся на іншую трагедыю…

Я пайшоў прэч зь мітынгу ў былым канцлягеры, бо не хачу ні хвіліны быць у ролі ўнука рабоў. Я такім не зьяўляюся. Шкада, што з усяе сотні беларусаў, запрошаных на мітынг, яшчэ толькі адна дзяўчына адчула тое самае, што і я. Гэта значыць, што беларуская Катастрофа, беларускі Галакост працягваецца. І будзе доўжыцца, пакуль мы не перастанем адчуваць сябе ёмка ў якасьці ахвяраў, пакуль нашы вайскоўцы не пачнуць прысягаць: “Хатынь больш не згарыць!”

Сяргей Рак


Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў38

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Не мае значэння, ідзе гаворка пра Кіеў ці Валдай». Буданаў выказаўся супраць удараў па «палітычных цэнтрах»4

Заснавальніца Gutenberg: Калі прыйшла навіна пра смерць Цымберава, многія забылі пра асцярожнасць і раскрыліся7

Біл Гейтс прызнаўся ў шлюбных здрадах з расіянкамі і ў тым, што Эпштэйн яго гэтым шантажаваў13

Апошняя прадстаўніца Беларусі на «Еўрабачанні» спрабуе прадаць праз аўкцыён старыя джынсы7

Пасол Украіны паведаміла пра патрабаванне ЗША не наносіць удары па нафтавым тэрмінале ў Новарасійску2

У Мінску затрымалі 55 супрацоўнікаў махлярскіх call-цэнтраў7

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае32

Квадратны метр у «Мінск-Свеце» ўжо перавысіў $2400. Што там прадаецца?

Амерыканская тэлевядучая абвясціла ўзнагароду $1 млн за інфармацыю аб зніклай маці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў38

Бабарыка пра сябе ў 2020-м: Гэта не наіўнасць. Не думаю, што такога крыважэрнага сцэнара нехта чакаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць