Архіў

Лісты ў рэдакцыю

№ 27 (289), 19 ліпеня 2002 г.


лісты ў рэдакцыю

Замежжа больш паважае нас, чым мы самі сябе!

На тым тыдні па тэлевізіі паказвалі жалобную цырымонію па ахвярах авіякатастрофы, што адбылася ў Нямеччыне. Над трыбунай луналі нямецкі, расейскі й бел-чырвона-белы сьцягі.

Праз пару дзён жонка набыла на кірмашы дзіцячыя майтачкі польскае вытворчасьці. На пакунку былі надпісы па-польску, па-расейску, па-ўкраінску й па-беларуску. Пры кожным перакладзе намаляваны маленькі сьцяжок. Ля нашага – бел-чырвона-белы. Праўда, слова “шкарпэткі” ў тэксьце напісанае праз расейскае “и”, але гэта толькі дадае экзотыкі, бо ў астатнім мова вельмі добрая.

А нашы “праізвадзіцелі” друкуюць на абгортцы суцэльна расейшчыну. Замежжа больш паважае нас, чым мы самі сябе!

Як выправіць сытуацыю? Чаму б ТБМ не заснаваць які мэдаль “За беларускую мову” ды не ўзнагароджваць прадпрыемствы, што ёю карыстаюцца? Глядзіш, зьявіцца той мэдаль на этыкетцы, разам зь іншымі, з розных кірмашоў.

Таксама замест перапіскі зь міністэрствамі ТБМаўцы маглі б самі рабіць добрыя пераклады на беларускую мову, каб не было ляпаў, і дасылаць кіраўніцтву прадпрыемстваў.

Руслан Равяка, Баранавічы

Як габрэяў падстаўляюць

У Беларусі ўлады здаўна падстаўлялі габрэяў пад удар, даручаючы ім працу, якой грэбавалі самі. 300—400 гадоў таму габрэям здавалі ў арэнду царкоўную маёмасьць. Вядома, гнеў вернікаў кіраваўся перш-наперш на габрэяў-арандатараў, а не на паноў-уладароў.

У савецкія часы, калі ішла барацьба зь сіяністамі ды “нацдэмамі”, частку адказнасьці перакладалі на выкрывальнікаў зь габрэйскімі прозьвішчамі. Да вайны “нацыяналістаў” ганілі Вольфсан, Бранштэйн, пасьля вайны – слынны дасьледчык гісторыі старажытнага Рыму Гілер Ліўшыц ды многія іншыя.

У студзеньскім нумары “Нёману” за 1973 г. побач зь пісанінай Уладзімера Бегуна, які, кажуць, у шасьцікутных сьняжынках бачыў сіянісцкую прапаганду, “нечакана” былі надрукаваныя вершы Хаіма Мальцінскага ў перакладзе з ідыш – для раўнавагі. Пра гэта з абурэньнем згадвае ў сваіх успамінах Уладзімер Мехаў.

Гісторыя паўтараецца. Адкрываю апошні нумар ужо “закасьцянелага” “Нёману” і ў сьпісе аўтараў побач з Росьцікавым, Скобелевым раптам бачу Нардштэйна і Мадзіеўскага. Абодва цяпер жывуць у Нямеччыне. Міхаіл Нардштэйн у Менску доўгі час рэдагаваў габрэйскую газэту “Авив-Вясна”, дзе даваў адлуп і Росьцікаву, і іншым славянафілам зь юдафобскім адценьнем. Утылізавалі, значыць, і Нардштэйна.

Нядаўна новы рэдактар “Крыніцы” ў інтэрвію для радыё “Свабода” паабяцаў надрукаваць Ройзмана ды таго ж Мехава – замест розных там сяброў ПЭН-клюбу...

Падстаўляюць звычайна тых, хто аслаблены ўнутранымі звадкамі. Калі ўжо беларускія габрэі аб’яднаюцца ды стануць суб’ектамі ўласнай гісторыі?

Вольф Рубінчык, Менск


Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар8

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

«Вярніце мне маю родную мову»: у Брэсце абурыліся рускамоўнымі табло ў тралейбусах18

Адзінокі дом у рапсавым полі пад Гроднам стаў зоркай сацсетак7

«Абанемент на спакойнае жыццё ануляваны». Камандуючы Сіламі БПЛА Украіны пракаментаваў налёт на Маскву і зноў прыгразіў Лукашэнку29

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца13

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ4

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў15

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар8

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць