Архіў

Ураджай расьце падчас яды

№ 31 (293), 23 жніўня 2002 г.

жніво

Ураджай расьце падчас яды

15 жніўня віцэ-прэм’ер Аляксандар Папкоў адрапартаваў пра заканчэньне жніва. На вёсцы сабралі 6,085 млн. тонаў збожжа. 5,72 млн. т намалочана ў калгасах і саўгасах (на 99,3% плошчаў), 0,12 млн. т — у фэрмэрскіх гаспадарках. Яшчэ 0,4 млн. т дасьпела на прыватных сялянскіх палетках. Але там было абмалочана толькі 70% збожжа, бо на “людзкое” камбайны адпраўляюць у апошнюю чаргу.

На сэлектарнай нарадзе 30 ліпеня міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Міхаіл Русы зазначыў, што на палях высьпеў ураджай блізу 5,7—5,9 млн. тонаў. Гэта абурыла А.Лукашэнку, які запатрабаваў ад ураду сабраць ня менш за 6 млн. тонаў. Таму лічба ў 6,085 млн. тонаў выклікала пэўныя падазрэньні. Аднак віцэ-прэм’ер Аляксандар Папкоў, які трымаў справаздачу за жніво, упэўнена кажа, што прыпіскі немагчымыя. Паводле ягоных словаў, сабраць гэткі ўраджай дапамагла апэратыўнасьць: зжалі ўсё за 20—25 дзён, таму й зьбераглі той мільён тонаў, які губляецца штогод. Каб не аўральныя тэмпы ўборкі, Беларусь страціла б блізу 500 млн. даляраў, бо збожжа давялося б купляць за мяжой. Праўда, 200—300 тысяч тонаў цьвёрдае пшаніцы ўсё адно давядзецца набыць.

Сярэдняя ўраджайнасць па краіне склала 26,7 цэнтнеры з гектару. Лідэрам па зборы хлеба сталася Гарадзенская вобласьць, дзе намалочана мільён 350 тыс. тонаў збожжа з ураджайнасьцю 36,9 ц/га. Больш як у 30 раёнах Беларусі ўраджайнасьць дасягнула звыш 30 ц/га. Дзяржаве прададзена 850 тыс. тонаў — больш за 90% ад пляну.

Летась прыкладна ў такіх самых умовах было сабрана толькі 4,9 млн. тонаў, хоць А.Лукашэнка патрабаваў 7 мільёнаў. “Сёлета ня ставілася задача сабраць збожжа любой цаной — улічвалася эканамічная мэтазгоднасьць”, — гаворыць Аляксандар Папкоў. Дзяржава ўкладала грошы туды, дзе можна было атрымаць найлепшы вынік. Матэрыяльныя рэсурсы канцэнтраваліся ў 52 “валаўтваральных” раёнах, якія далі каля 4 млн. тонаў збожжа.

Сярод прычынаў “найвялікшай перамогі” называюцца скарачэньне кіроўных штатаў на 56%, што дало эканомію ў 154 млрд. рублёў, таварны крэдыт гаруча-змазачных матэрыялаў, у тым ліку ад камэрцыйных структураў, рэструктурызацыя запазычанасьці на суму 1,5 млрд. рублёў. Віцэ-прэм’ер заявіў, што сёньня існуе “свабоднае цэнаўтварэньне на ўсю сельскагаспадарчую прадукцыю, за выключэньнем збожжа, ільну і цукровых буракоў, якія рэалізуюцца па фіксаваных цэнах”. Вяскоўцам, галоўным героям бітвы за ўраджай, дзяржава вінная 34 млрд. рублёў, якія будзе аддаваць “па меры рэалізацыі таварнай прадукцыі”.

Урад ужо распачаў рыхтавацца да наступнага сельскагаспадарчага сэзону, які будзе больш складаным, чым сёлета: Беларусь, па ацэнках аграрных прарокаў, чакае сухата. Да яе рыхтуюцца ўжо цяпер, пашыраючы плошчы азімых культураў на 120—150 тыс. гектараў.

Глеб Хмяльніцкі


Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць