Р.П., актор Нацыянальнага Акадэмiчнага тэатру iмя Янкі Купалы
Вельмi ўдзячны за артыкул актора П.Ламана. Праблема коласаўцаў гэтаксама датычыць i купалаўцаў.
Акторы ў жыцьцi не размаўляюць па-беларуску, i рэжысура карыстаецца толькi расейскай мовай. Таму акторы часта папросту завучваюць тэксты, а пра iмправiзацыю па-беларуску можна ўвогуле забыцца.
Праблема ўзьнiкла не раптоўна, ёсьць шэраг акалiчнасьцяў: прафэсiйныя дысцыплiны ў Акадэмii мастацтваў чытаюцца ў асноўным па-расейску (толькi сцэнічную мову сп.Каляда i сп.Курган выкладаюць па-беларуску), дый у тэатры старэйшае пакаленьне падтрымлiвае традыцыю “не хачу быць белай варонай”. Вырашэньне праблемы патрабуе праяўленьня волi, характару ад кожнага чалавека, пэўнай пазыцыi кiраўнiцтва тэатру. На жаль, я таксама не магу пахвалiцца тым, што размаўляю ў тэатры толькi па-беларуску. Антон Чэхаў казаў: “Трэба кожны дзень выцiскаць зь сябе нявольніка кропля за кропляй”. Дык мо варта паспрабаваць?
Р.П., актор Нацыянальнага Акадэмiчнага тэатру iмя Янкі Купалы
Цяпер чытаюць
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары