Архіў

Адкрыты ліст да беларускага народу

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА

Івонкi Сурвіллы, Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА
Люты, 2003 г.

Дарагія мае Браты і Сёстры Беларусы!

25 Сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвесьціла Беларусь незалежнай, дэмакратычнай дзяржавай. Народ наш ужо тады разумеў, што толькі вольным ад чужой акупацыі ён можа асягнуць мэту кожнага народу — быць гаспадаром у сваім доме.

Каб мы тады мелі магчымасьць абараніць нашую новаздабытую незалежнасьць, то наш край займаў бы цяпер пачэснае месца між іншымі вольнымі народамі сьвету. Мы жылі б нармальна, не баючыся гаварыць тое, што думаем, ды галасаваць за тых кандыдатаў, якія гатовыя найбольш зрабіць для нашага дабра і для дабра нашай Бацькаўшчыны. Нашай мэтай не было б выехаць за граніцу ў пошуках волі ды кавалку хлеба, а адбудаваць наш край, як гэта робяць нашы суседзі. Наш народ працавіты, таленавіты, разумны. Няма той мэты, якой мы не маглі б асягнуць.

Але выйшла яно інакш. Нас акупавала найбольш зьверская ў гісторыі чалавецтва імпэрыя. Дзякуючы «братэрскай Расеі» за ХХ век Беларусь страціла больш за палову свайго насельніцтва. Нас вывозілі, расстрэльвалі, катавалі. Адбіралі ад нас нашую маёмасьць, нашую гістарычную памяць, нашую мову. А мы глядзелі на ўсё гэта і чакалі, што нешта зьменіцца бяз нашага ўдзелу.

Былі часы, калі гэта было зразумела. Народ стараўся неяк выжыць.

Цяпер жа сьвет не разумее. Не разумее народу, які ня хоча ведаць, дзе праўда, а дзе прапаганда, дзе справядлівасьць ды людзкая годнасьць, а дзе няволя ды генацыд. Сьвет не разумее, як наш народ мог двойчы дапусьціць да ўлады Лукашэнку, як ён можа дазваляць амонаўцам зьдзекавацца над жанчынамі, як ён можа гадзіцца з паўторнымі фальсыфікацыямі выбараў. Не разумее, чаму наш народ ня выйшаў сотнямі тысяч, каб бараніць сваю незалежнасьць, калі Пуцін заявіў, што ён хоча зрабіць з нас расейскую губэрню.

Колькі часу яшчэ розныя прайдзісьветы будуць з нас зьдзекавацца, трактаваць нас як тавар, якім можна гандляваць у імя чужых інтарэсаў?

Расейскі фактар адыгрывае безумоўна вялікую ролю. Масква ніяк ня можа пагадзіцца з тым, што на яе дарозе ў Калінінград ды ў Эўропу знаходзіцца незалежная дзяржава, зь якою трэба лічыцца. Усё будзе рабіць, каб нас неяк зноў уключыць у сваю імпэрыю.

Але Масква нічога ня зможа зрабіць супраць нас, калі мы гэтага не дапусьцім. Час прачнуцца! Час абвесьціць сьвету, што мы хочам быць вольнымі і незалежнымі, што мы больш не дазволім нікому нас прадаваць! Калі мы гэтага цяпер ня зробім, калі дазволім Маскве нас «інтэграваць», тады назаўсёды загінем як нацыя, як народ.

Першым крокам нашага адказу Пуціну могуць стаць шэсьці, якія адбудуцца ў Менску і ў іншых гарадох Беларусі з нагоды нашага сапраўднага нацыянальнага сьвята 25 Сакавіка. У гэты дзень увесь беларускі народ мусіць сказаць сьвету, што ягоная воля, ягоная незалежнасьць, ягоная маёмасьць, ягоныя грошы, ягоная тэрыторыя не падлягаюць ніякаму шантажу, ніякаму гандлю.

Толькі ў сваёй уласнай, незалежнай краіне мы абаронім тыя чалавечыя правы, якімі карыстаецца ўвесь цывілізаваны сьвет. Толькі калі будзем гаспадарамі яе, будзем жыць так, як жывуць людзі ўва ўсіх нармальных краінах сьвету. Але гэта ня станецца бяз нас, бяз нашага ўдзелу. Прыпомнім яшчэ раз словы нашага прарока Янкі Купалы:

Паўстань, народ! Для будучыні шчасьце

Ты строй, каб пут ня строіў больш сусед.

Ня дайся ў гэты грозны час прапасьці —

Прапашчых не пацешыць шчасьцем сьвет.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла, Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт26

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт26

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць