Архіў

«Вполне культурные» людзі

ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА

Ёсьць такая показка пра зайца, які, зайшоўшы ў бар, замаўляе пяць грамаў гарэлкі й тлумачыць: «Гэта каб пах быў, а дурасьці ў мяне і сваёй хопіць...» Пах дае магчымасьць гэтую самую дурасьць пасьля апраўдаць. Чым апраўдае Віктар Марціновіч свой артыкул «Интеллигенция — от слова «телега»?» («БГ» ад 27 студзеня 2003 г.) — невядома. Хіба маладосьцю.

ФОТА АНАТОЛЯ КЛЕШЧУКА
У сваім матэрыяле В.Марціновіч з імпэтам этнографа малюе вобраз «спадара» — хама, канфарміста, жмота, які вырас на «дзедавым самагоне, начных бойках «сьценка на сьценку», скоках у сельклюбе». Відовішча сумнае і, на жаль, мае ў сабе долю праўды: кожны меў сумнеўнае шчасьце з гэткімі сустракацца. Уражвае, аднак, ступень абагульненьня: В.Марціновіч спрабуе накінуць такі вобраз на ўсё беларускае грамадзтва, забываючыся, што хамства — катэгорыя індывідуальная, а не сацыяльная або ідэалягічная. Яно ня можа быць уласьцівасьцю пэўнага слою ці «праслойкі».

Няясна таксама, якія адносіны да інтэлігенцыі маюць апісаныя В.Марціновічам асобы. Бо інтэлігентнасьць не вызначаецца наяўнасьцю пінжака. Нават з даведзеным да ладу каўняром. Дарэчы, цікава прааналізаваць «ад адваротнага» некаторыя рысы, якімі В.Марціновіч надзяляе «сапраўднага» інтэлігента: апошні, у адрозьненьне ад жлобскага «спадара», мусіць рэгулярна «прастаўляцца» («спадар» гэтага ня робіць), піць дарагое піва («спадар» п’е таннае, айчыннае), не п’янець «после двух-трёх стаканов...» Як вам малюначак?

Аўтар, праўда, агаворваецца, што «ня ўся наша інтэлігенцыя такая». Ну, ясна, ёсьць і «вполне культурные» людзі. Яны вывучаюць творчасьць Андрэя Белага, а не якога-небудзь Тодара Кляшторнага. (Разве поэта могут звать Тодар? — гэта ўжо клясыка...)

Якая ж каша ў галовах нашых «тоже белорусов»! 12 гадоў Беларусь незалежная, а яны ўсё ніяк не пачнуць жыць інтарэсамі сваёй дзяржавы. Як глядзелі на сваю краіну маскоўскімі вачыма, так і глядзяць. Як ненавідзелі ўсё сваё, так і ненавідзяць. Як плявалі самі на сябе, так і плююць. Франца Фэнана, Аксаны Грабовіч пра саманянавісьць калянізаванага народу не чыталі. Зрэшты, як жа ім было чытаць, калі яны моваў ня ведаюць. Ні беларускай, ні ангельскай — толькі «великий и могучий». На якім разумныя «Прафмэдыі» ўмела фільтруюць інфармацыю. Умела пасылаюць фотакарэспандэнта ў пэўнае месца ў пэўны час. Каб пасьля аб’ектыўна праінфармаваць выключна пра «две драки».

Не, гэта не абвінавачаньне ў «рабоце на расейскія спэцслужбы», спадару Марціновіч, крый Божа! Папросту трэба глядзець, дзе сваё, а дзе чужое.

Алесь Латышонак

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць