Архіў

з усіх старон

21 ЛЮТАГА

Украінцам — бясплатныя візы

1 ліпеня гэтага году Польшча, выконваючы абавязак перад Эўразьвязам, увядзе візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі, Украіны і Расеі. Менск таксама ўвядзе візы для грамадзянаў Польшчы. Украіна ж заявіла, што ня будзе патрабаваць візаў ад палякаў і спадзяецца, што Варшава таксама зробіць захады, каб польскія візы былі даступнымі для ўкраінцаў.

Аляксандар Квасьнеўскі, пасьля сустрэчы зь Леанідам Кучмам, заявіў, што Варшава ня можа цалкам адмовіцца ад увядзеньня візавага рэжыму для ўкраінцаў, бо гэта парушала б умовы шэнгенскага пагадненьня, якім карыстаюцца краіны Эўразьвязу ў справах супольнай мяжы. Аднак Польшча будзе выдаваць візы ўкраінскім грамадзянам бясплатна. Беларусы такіх ільготаў, на жаль, мець ня будуць.

«Оскарам» не завабіш

Ажно сем намінацыяў на прэмію амэрыканскай кінаакадэміі атрымаў сёлета фільм Рамана Паланскага «Піяніст», у якім распавядаецца пра лёс музыкі-габрэя, які ў часе другой сусьветнай вайны жыў у варшаўскім гета. Але па «Оскары» ня будзе каму ехаць: пракуратура Лос-Анжэласу паведаміла, што рэжысэр будзе арыштаваны за сэксуальныя стасункі з 13-гадовай. Паланскага зьвінавацілі ў гэтым яшчэ ў 1977 г., і больш ён у ЗША не зьяўляўся. Жыве сабе ў Парыжы.

А прадусар фільму Леў Рывін, які жыве ў Варшаве, цяпер у цэнтры найвялікшага ў гісторыі Польшы карупцыйнага скандалу. Ён падазраецца ў спробе выцягнуць зь фірмы «Агора» — выдаўца польскага штодзёньніка «Gazeta Wyborcza» — 17,5 млн. даляраў хабару. Пракуратура адабрала ў Рывіна пашпарт.

Беларусы: аварыя і зьнікненьне

На тым тыдні два беларусы трапілі ў паведамленьні польскіх інфармацыйных агенцтваў. Адзін наш суайчыньнік у нецьвярозым стане «ўехаў» у цягнік на адным з чыгуначных пераездаў Беласточчыны. Ад машыны нічога не засталося, а ў яго толькі пара драпінаў. Іншаму пашчасьціла менш. Ён плыў на пароме са Швэцыі ў Гданьск і некуды з парому зьнік. Паліцыя кажа, што выпаў у мора. Пасьля працяглых пошукаў па маршруце парому ратаўнікі нікога не знайшлі.

Вока за мяса

На тым тыдні, у часе сутыкненьняў з паліцыяй паблізу Калішу, страціў вока адзін фэрмэр. Ужо трэці тыдзень польскія фэрмэры блякуюць дарогі. Яны патрабуюць, каб дзяржава наладзіла «інтэрвэнцыйны скуп» сьвінога мяса, бо на рынку яго зашмат і яно абясцэнілася. Дзяржава згодная і прапанавала амаль 80 цэнтаў за кілё, але фэрмэры патрабуюць болей.

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Жамойты — ня нацыя

Жамойты афіцыйна ня могуць лічыцца за асобную нацыю, як, да прыкладу, літоўцы, французы або швэды. Гэткую пастанову прыняў на мінулым тыдні Сэйм Літвы ў адказ на скаргу дэпутата Эгідыюса Скарбалюса і юрыста Арвідаса Нарвідаса. Перапіс 2001 г. зафіксаваў, што ў Літве жывуць прадстаўнікі 115 нацыянальнасьцяў. Аднак Дэпартамэнт статыстыкі не падаў ніякіх зьвестак пра жамойтаў (жыхароў паўночна-заходняй Літвы), тады як Скарбалюс і Нарвідас запісаліся менавіта гэтак. Бараніць сваю праўду яны гатовыя нават у судзе па правох чалавека ў Страсбургу.

«Нёман-інфарм»

Літоўскае грамадзянства

для Амінат Саіевай

Расейскае Міністэрства замежных справаў апошнім часам пэрыядычна патрабуе ад Вільні спыніць дзейнасьць чачэнскіх арганізацыяў у Літве. Толькі за апошнія паўтара тыдня літоўскага пасла выклікалі ў МЗС РФ двойчы. Што так злуе расейцаў?

Сьпярша высьветлілася, што літоўская інтэрнэт-кампанія «Microlink» разьмясьціла на сваім сэрвэры сайт «Каўказ-цэнтру», які, паводле сьцьверджаньняў Масквы, прапагандуе тэрарызм. Аднак ні Дэпартамэнт бясьпекі, ні іншыя дзяржаўныя інстытуцыі Літвы гэтак ня лічаць.

Нагода для другой «занепакоенай» ноты — наданьне літоўскага грамадзянства Амінат Саіевай, намесьніцы кіраўніка чачэнскага інфармацыйнага цэнтру ў Вільні. Адпаведны ўказ Валдас Адамкус падпісаў 11 лютага. Падстава — ейны ўнёсак у падтрыманьне літоўска-чачэнскіх стасункаў.

Амінат Саіева нарадзілася ў 1949 г. у Казахстане, а ў Літве жыве ўжо амаль дзесяць гадоў. Яна называе сябе прадстаўніцай незалежнай Чачэніі ў Літве, хоць і ня мае афіцыйных паўнамоцтваў. У Вільні Саіева ўжо колькі гадоў ачольвае Чачэнскі інфармацыйны цэнтар, фармальным кіраўніком якога зьяўляецца былы дэпутат Сэйму Альгірдас Андрукайціс. «Інфармацыйнымі цэнтрамі» звычайна называюцца замежныя прадстаўніцтвы непрызнаных дзяржаваў.

Згаданымі фактамі літоўска-чачэнскія стасункі не абмяжоўваюцца. У Віленскім унівэрсытэце за дзяржаўны кошт вучыцца паўтара дзясятка чачэнскіх студэнтаў. Дый літоўскія вайскоўцы вывучаюць чачэнскі ваенны досьвед. Пра гэта сьведчыць нядаўна выдадзеная кніга палкоўніка Стасіса Князіса пра тактыку чачэнскіх партызанаў.

Сяргей Богдан

Каментары

Цяпер чытаюць

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах9

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Усе навіны →
Усе навіны

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

Алесю Бяляцкаму ў Осла ўручылі Нобелеўскі дыплом і знак лаўрэата7

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы4

«Ключавое правіла — не геройстваваць». Беларуска маржуе на польскай Балтыцы, каб справіцца з дэпрэсіяй4

ЗША захапілі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту15

«Вы пачынаеце стагнаць, лухту розную гнаць» — філосаф Мацкевіч павучаў блогера Пятрухіна13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах9

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць