Архіў

эканамічная хроніка

16 студзеня 2003

Каньяк і шампанскае забароняць

Завод «Крышталь», на думку Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці, ня мае права рабіць і прадаваць каньяк, а Менскі завод ігрыстых вінаў — «Савецкае шампанскае». Бо «Каньяк» і «Шампань» — месца паходжаньня тавараў, і называць гэтак тавары, зробленыя ў іншым месцы, забаронена.

Мінімалка вырасла

З 1 студзеня месячны мінімальны заробак вырас да 83 тыс. руб., а гадзінны — да 490 руб. Цяпер мінімалка складае ўсяго 76% ад бюджэту месячнага пражытковага мінімуму.

МАЗ пераносіць вытворчасьць

МАЗ вымушаны пераносіць вытворчасьць у Прыбалтыку, каб захаваць эўрапейскі рынак збыту. У краінах, што далучаюцца да ЭЗ, уводзяцца 22-працэнтныя мытныя падаткі на беларускую прадукцыю. А МАЗ трымаўся на рынках дзякуючы штучна заніжанай цане машынаў. МАЗы ж, сабраныя ў Літве і Латвіі, абкладацца падаткам ня будуць. У Літве плянуюць штогод зьбіраць 750, а ў Латвіі — 100 МАЗаў.

Урад пагадзіўся на нявыгадныя мыты

Урад уніфікаваў экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты з расейскімі мытамі. Стаўка пошліны на нафту, якую вывозяць з тэрыторыі Беларусі ў краіны ЭўрАзЭС, вырасла з 26,8 да 31,2 даляра, стаўкі па нафтапрадуктах — з 24,1 да 28,1 даляра. Мытныя стаўкі па больш чым 400 таварных пазыцыях уніфікуюцца з расейскімі. У большасьці памер зьніжаецца або ўсталёўваецца нулявая стаўка.

Вырасьлі абароты прадпрымальнікаў

На 1 сьнежня 2003 г. у Беларусі на ўліку стаяла 191,3 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта на 1,8 тыс. болей, чем на пачатку 2003 г. За аналягічны пэрыяд 2002 г. іх колькасьць павялічылася на 12,5 тыс. Агульная сума сплачаных імі падаткаў павялічылася амаль у два разы і склала 298,3 млрд рублёў.

«Сармату» не аддалі «Абалонь»

Антыманапольны камітэт Украіны забараніў ЗАТ «Сармат», аднаму зь лідэраў украінскае піўное галіны, набыць больш за 50% акцыяў ЗАТ «Абалонь». Калі б кампаніі аб’ядналіся, яны ахапілі б 37,2% агульнадзяржаўнага рынку піва і стварылі б манаполію.

Made in EU

Хутка з тавараў, якія вырабляюцца ў краінах Эўразьвязу, можа зьнікнуць надпіс «made in Poland» ці «made in Germany». Замест іх зьявіцца «made in EU». Паводле «Financial Times», гэта адзін з сцэнароў новага маркаваньня тавараў, якія разглядае Эўракамісія. Супраць выступаюць Нямеччына і нацыяналісты розных краінаў. За — вытворцы малавядомых у сьвеце дзяржаваў.

У абыход Расеі

14 студзеня ўрад Украіны ратыфікаваў дамову з Польшчай аб падаўжэньні нафтаправоду Адэса—Броды да Плоцку. Насуперак пажаданьням Расеі, па ім на Захад пойдзе касьпійская нафта.

«Рацыю» пазбаўляюць ліцэнзіі

У Польшчы пачаўся працэс пазбаўленьня ліцэнзіі адзінага ў гэтай краіне беларускамоўнага радыё «Рацыя», якое перадавала зь Беластоку ў тым ліку і на тэрыторыю Беларусі. Гэта адбываецца таму, што радыё «Рацыя» не перадае ўжо больш за 18 месяцаў. Няма грошай.

МБ

Каментары

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

На набярэжнай у Брэсце аж стракаціць ад качак ВІДЭА1

«Закон павінен ісці сваёй дарогай». Карл III пракаментаваў арышт свайго брата2

Вольга Карач усур’ёз занялася кліматычнымі праблемамі36

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

Сёлета беларусаў ужо два разы ўкусілі кляшчы

Мужчына ўцягнуў ГУБАЗіК у сямейны канфлікт, спрабуючы пасадзіць маці свайго сына за «экстрэмізм»2

Пад Мядзелам нарэшце прадалі вінзавод з 200‑гадовай гісторыяй

Рыжанкоў не паляцеў на Раду міру, бо яму не далі візу21

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць