Архіў

У Варшаве валадарыць «NRM»

Дзень, калі ў Варшаве мусіў адбыцца канцэрт «NRM», распачаўся для мяне зь невялікага шоку: у «Gazecie Wyborczej» пабачыў ажно цэлую старонку, прысьвечаную гэтаму гурту і ўвогуле сытуацыі на беларускай рок-сцэне. І гэта пры тым, што матэрыялы пра «NRM» напярэдадні зьявіліся яшчэ ў «Rzeczypospolitej», «Newsweek Polska». Таму сьціплыя словы Лявона Вольскага пра тое, што «ў Польшчы мы гурт невядомы», у панядзелак 22 сакавіка напэўна ўжо не адпавядалі сапраўднасьці...

Далей — яшчэ сюрпрызы. Па дарозе на канцэрт, у гарадзкім аўтобусе, сустрэў Зьмітра Вайцюшкевіча. За пяць хвілінаў пачуў, што ў бліжэйшы час у яго заплянаваныя прынамсі некалькі праектаў: беларуска-японскі, беларуска-італьянскі (кавалак «Бывайце здаровы» па-італьянску ён нават потым засьпяваў). «NRM» упершыню пачала сваё турнэ канцэртамі ў Беластоку і Варшаве («Нарэшце мы праедземся па ўсёй тэрыторыі ВКЛ, бо будзе яшчэ Смаленшчына і Вільня», — сказаў Піт), а Вайцюшкевіч запісвае нэапалітанскія песьні — прынамсі за гэтых выканаўцаў можна парадавацца...

Канцэрт у варшаўскім клюбе «Proxima» — гэта рэч сур’ёзная і прэстыжная. Тут выступаюць зоркі рок-музыкі: супэрпапулярны польскі «Kult» ці ня менш папулярныя заходнія «Machine Head», «U.D.O.». Канцэрт «NRM» адбыўся ў межах імпрэзы «Беларуская музычная партызанка». Беларусы і палякі — аматары беларушчыны месяц таму пасьпяхова наладзілі ў Варшаве дыскатэку з цалкам беларускай музыкай. Цяпер вось пайшлі далей.

Арганізатары прыкметна хваляваліся. Ці прыйдзе дастаткова людзей на беларускі гурт, каб і канцэрт глядзеўся добра, і, што хаваць, каб хапіла аплаціць шалёныя цэны арэнды залі?!

У 20.15, калі на сцэну, упрыгожаную вялізным бел-чырвона-белым сьцягам, падняўся адзін зь беларусаў ды абвесьціў, што падзея прысьвечаная Дню Волі, усё ўжо было зразумела — імпрэза ўдасца.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса18

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»18

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення7

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць