Архіў

О спорт, ты — вайна

Ці будзе па выніках Алімпіяды створаны звышхуткасны балід для «Формулы-1» на базе камбайну «Гамсельмаш»?

У напружаным рытме плянэта заканчвае падрыхтоўку да Алімпіяды. Элінскія анархісты муцяць антыімпэрыялістычныя пратэсты і ўжо закідалі мінспорту кактэйлямі Молатава. Рэклямшчыкі з «Head&Shoulders» упарваюць вядомаму атлету кантракт, які забавязвае яго публічна корчыць ахвяру перхаці, ад якой адзіны сродак — шампунь згаданай кампаніі. Расейскія нацыяналісты «сами обманываться рады» спартовай веліччу Расеі, каб пазьней, пасьля дзяжурнага фіяска, выкрыць новую змову судзейскіх мудрацоў. Піяршчыкі Буша-юніёра мазгуюць, як за кошт візыту боса ў Атэны апусьціць канкурэнта Керы: можа, выпусьціць Дзюбуа з алімпійскай паходняй? Шляхам экспэрымэнтаў трэнэры і спартоўцы выводзяць хімічны рэцэпт урыны, у якой немагчыма знайсьці забароненыя стымулятары...

Як бачым, з часоў мачылава пад Тэрмапіламі такое мерапрыемства, як Алімпіяда, набыло шмат новых аспэктаў — тэракты, піяр, рэкляма... Дарэчы, часам гэтыя інавацыі куды цікавейшыя і непрадказальнейшыя, чым спартовыя рысталішчы. На 99% можна прадказаць перамогу янкі ў баскетболе, аднак ніхто не гарантуе Сівакову, што неяк раніцай да яго ў нумар у алімпійскай вёсцы ня ўваліц-ца ўласай пэрсонай Пургурыдэс і на просьбу «неабыякавых людзей» не пацягне куратара нашай зборнай у Гаагу. Або паспрабуйце спрагназаваць, якую форму экзэкуцыі абярэ Сам, калі спартовыя чыноўнікі па вяртаньні з Пэляпанэсу не пакладуць яму ў ногі вянок з 25 мэдалёў. Адправіць «не апраўдаўшых давер» рэанімаваць беларускую вёску або проста пагрозіць клюшкай і лагодна, па-бацькоўску скажа: «Так і быць, прашчаю, але за гэта створыш на базе камбайну «Гамсельмаш» звышхуткасны балід і выйграеш мне «Формулу-1»?

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць