Архіў

Чатырох палкаводцаў адсеялі

Супраць астатніх кіраўнікоў дэмакратычных сілаў улада выставіла па два супернікі: ад вэртыкалі і ад ЛДПБ на адцяжку галасоў.

Лідэры беларускае апазыцыі ўсе вылучаліся ў менскіх акругах. Старшыня Народнай грамады Мікола Статкевіч балятуецца ў дэпутаты па Каліноўскай акрузе №108 (як і на выбарах 2000 г., калі ён прайграў). Ініцыятыўная група здала за свайго лідэра больш за 1100 подпісаў і сутыкнулася зь неспадзяванкай: галоўным супернікам па акрузе выступаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка . Лукашэнкаўцы вырашылі спрэчку «Пяцёркі+» і «Эўрапейскай кааліцыі» ўласнай воляй: Ю.Хадыку з дыстанцыі зьнялі. Міколу Статкевічу давядзецца змагацца за мандат зь дзейным дэпутатам палаты прадстаўнікоў Вольгай Абрамавай , на якую робяць стаўкі ўлады. У дадатак па акрузе вылучаецца галоўны доктар першай клінічнай больніцы Менску Мікалай Сердзючэнка .

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька таксама аддаў перавагу не Ашмяне, ад якой абіраўся ў Вярхоўны Савет XIII скліканьня, а Сухараўскай акрузе №102 сталіцы. Схема «адзін апазыцыянэр — два прадстаўнікі ўлады» скарыстаная і там. Апазыцыйнаму палітыку давядзецца сутыкнуцца з загадчыцай упраўленьня сацыяльнай дапамогі гарвыканкаму Ірынай Аляксанавай , за чыёй сьпінай — увесь адміністрацыйны рэсурс. Раскрутка прэтэндэнткі на канале СТВ пачалася ўжо раніцай 16 верасьня, хаця паводле закону агітацыю можна пачынаць толькі з 17 верасьня. Трэці ў акрузе — прадстаўнік лібэрал-дэмакратаў.

Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка зарэгістраваны па Ўсходняй акрузе №107 Менску. Галоўным супернікам В.Вячоркі зьяўляецца член савету рэспублікі бізнэсовец Уладзімер Крук і сябар ЛДП грузчык Яўген Даронін .

(…)

Лідэр Партыі камуністаў Сяргей Калякін , як і астатнія апазыцыйныя лідэры, супернічае з двума кандыдатамі, абодва — выкладчыкі Нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту. У Коласаўскай акрузе №106 Менску акрамя С.Калякіна ідуць намесьнік старшыні БСДГ Валер Арцішэўскі і дэкан архітэктурна-будаўнічага факультэту БНТУ Галіна Палянская , якая называецца кандыдатам ад улады.

(…)

Нефармальнага лідэра дэпутацкае групы «Рэспубліка» генэрала Валера Фралова ў Масюкоўшчынскай акрузе «разьвялі» на дэклярацыях.

(…)

Па-за гульнёй апынуўся і кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч . Падстава — у ягонай акрузе няма зарэгістраванае партыйнае суполкі.

Такі ж лёс напаткаў і старшыню ліквідаванае Партыі працы Аляксандра Бухвостава , які спрабаваў вылучыцца кандыдатам у дэпутаты па 95-й Васьняцоўскай акрузе.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Глеб Хмяльніцкі

Каментары

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць