Архіў

Успаміны пра будучыню

Брава А. Камэнданцкі час для ластавак. — Менск: Мастацкая літаратура, 2004

Адкіньце арніталягічныя асацыяцыі. Ластаўкі тут — ня птушкі, час — не зрусіфікаваная гадзіна, а камэнданцкі ён — у гонар Камандантэ. Ластаўкамі аўтарка называе беларускіх «дурнічак нявест», учорашніх студэнтак, якія зьехалі сьледам за мужамі-кубінцамі да іх на радзіму. Зьехалі ў спадзяваньні «вырвацца з клеткі», пазбыцца шэрасьці тутэйшага быцьця. Але нямногім, сярод іх і лірычная гераіня Алены Брава, той досьвед расплюшчыў вочы: клетка — ня звонку.

Беларусам ня раз выпадала апісваць досьвед лацінаамэрыканскага жыцьця — пачынаючы ад Ігната Дамейкі, у гонар якога ў Чылі назвалі нават выкапнёвага дыназаўра. Нядаўна свае занатоўкі пра эквадорскі пэрыяд жыцьця надрукаваў у часопісе «Зямля N» Сяргей Вераціла. Але яго «Карцінкі з выстаўкі» — прыпраўленыя лірыкай этнаграфічныя цікавосткі, да кожнай зь якіх трэба прадзірацца праз гушчары аўтарскае самацэнтрычнасьці. У гэтым сэнсе Алену Брава можна назваць Антыверацілай. Яе кніжка вылучаецца сярод мноства выданьняў апошніх гадоў наяўнасьцю выразнай грамадзянскай пазыцыі. Аўтарка не адгароджваецца ад сьвету салодкімі пакутамі самакапаньня.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Андрэй Скурко

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»10

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»10

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць