Архіў

Новыя беларускія ХХХмульты

«Ягоны выступ у верасьні, дзе ён казаў пра падаўжэньне паўнамоцтваў, запаліў мяне. Яго словы зьнялі зь мяне здранцьвеньне і маральныя абмежаваньні. Як кажуць, як вы да нас, так і мы да вас».

Першыя мультфільмы («Контуры» і «Роздумы…») Віктар зрабіў за тыдзень. За люты—сакавік на ягоным сайце пабывалі 33 000 наведнікаў.

Стваральнік праекту «Мульт-клюб» Віктар сваю асобу афішаваць ня хоча: «Пра сябе магу сказаць толькі тое, што нарадзіўся ў Беларусі, тут скончыў унівэрсытэт ды знайшоў працу і зьяжджаць адсюль нікуды не зьбіраюся».

Ідэя зрабіць флэш-анімацыю на вострасацыяльныя тэмы ў яго нарадзілася нечакана. «Да ідэі спрычыніўся прэзыдэнт. Ягоны выступ у верасьні, дзе ён казаў пра падаўжэньне паўнамоцтваў, запаліў мяне. Яго словы зьнялі зь мяне здранцьвеньне і маральныя абмежаваньні. Як кажуць, як вы да нас, так і мы да вас». Віктарава злосьць, крыўда, бясьсільле падштурхнулі да акцыі супраціву. Супраціву культурнага. Першыя мультфільмы («Контуры» і «Роздумы…») Віктар зрабіў вельмі хутка — за тыдзень — і выклаў іх у Інтэрнэце. За некалькі дзён яны разьляцеліся па беларускай віртуальнай прасторы. За першыя два тыдні мультфільмы Віктара паглядзелі больш за 10 000 чалавек (а праз колькі рук прайшлі дыскеты і дыскі з «палітычнымі мульцікамі»!). За люты—сакавік зафіксавана 33 000 наведнікаў. Найперш сьцягваюць мультфільмы наведнікі зь Беларусі, на другім месцы — ЗША, потым — Расея, Польшча і Нямеччына.

«Ня думаў, што буду маляваць мультфільмы і далей. Першыя сэрыі былі для мяне крыкам адчаю, эмацыйным усплёскам. Але шмат каго яны зацікавілі — колькі мне лістоў з падзякай даслалі! Таму вырашыў не спыняцца, і гэта пераўтварылася ў канкрэтны спосаб пратэсту. Тым больш што галоўны герой мультоў пастаянна падкідваў новыя сюжэты», — згадвае Віктар. Ідэю падаюць і самі гледачы — на сайце ёсьць для гэтага адмысловы форум. Так, напрыклад, адзін з наведвальнікаў падказаў ідэю сэрыі пра падаткі, а вядомы беларускі публіцыст падаў ідэю сэрыі пад назвай «Марыянэткі». Ёсьць сюжэты і для новых сэрый: «Во, прэзыдэнт ужо распачаў сваю перадвыбарную кампанію, хоць да выбараў яшчэ год. Наперадзе пасяўная з сэлектарнай нарадай, потым «Гуляй, дзярэўня» — «Дажынкі» і «Славянскі базар». Чакаю ад прэзыдэнта гнеўнага адказу Эўрапарлямэнту за прыняцьце рашэньняаб «дыктатуры ў Беларусі» — асобная сэрыя можа быць», — дзеліцца плянамі аніматар.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Сяргей Будкін

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць