Архіў

Чужыя сымбалі

Напярэдадні сьвята Перамогі Ворша, як звычайна, была ўпрыгожана шматлікімі сьцяжкамі, пераважна чырвонага, зялёнага ды белага колераў (відаць, задарма папрацаваў ільнокамбінат). Усім дзяржаўным ды прыватным прадпрыемствам і арганізацыям апошнім часам загадваюць вывешваць перад уваходам дзяржаўныя сьцягі РБ. У продажы іх цяпер процьма розных памераў ды якасьці. Дарэчы, вырабляюць іх нейкія ІП, таму і каштуюць няблага.

Але хоць і прайшло пасьля рэфэрэндуму 1995 г. дзесяць гадоў, асаблівай павагай у месьцічаў новыя-старыя сымбалі не карыстаюцца. Звычайна знойдзецца некалькі ўстаноў, дзе сьцяг будзе прымацаваны да дрэўка дагары нагамі. Напрыклад, на адным з ПТВ гэтакі сьцяг вывешваюць ужо некалькі гадоў. Не было ў горадзе, прынамсі, на вуліцах, ніводнага сьцяга, які б цалкам адпавядаў патрабаваньням Палажэньня аб дзяржаўнай сымболіцы. Хоць і зьявіліся ў крамах няўклюдныя плястмасавыя навершы з зоркай (каштуюць каля 30 тыс.), але нідзе іх не было відаць. Нават гарвыканкамаўскі сьцяг, які выносілі 9 траўня, меў старое мэталічнае наверша, зь якога былі зьбітыя сэрп і молат. Адметна, што над шматтысячнай грамадой, якая сабралася ў цэнтры гораду на мітынг, лунаў усяго адзін сьцяг РБ.

Не прыжываюцца ў народнай сьвядомасьці штучна створаныя сымбалі. Дзяржаўны гімн, які зайграў духавы аркестар, падхапіла толькі адна кабета, дый тое са старымі словамі — «Мы, беларусы, з братняю Русьсю…» Аднак на другім радку і яна змоўкла. Грамадзкая апатыя ды абыякавасьць да прапагандысцкай галкатні вакол сьвята Перамогі былі добра заўважныя 10 траўня, калі моцны вецер абарваў нацягнутыя над вуліцамі чырвоныя транспаранты зь лёзунгамі накшталт «Величие подвига в величии народа» (здаецца, трэба было б наадварот) ды цягаў іх па зямлі. Прыбралі сапсаваную агітацыю толькі на наступны дзень.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць