Эканоміка2525

Расія забараніла ўвоз амаль усяго мяса з Беларусі

Рассельгаснагляд з серады, 26 лістапада, уводзіць забарону на продаж у Расіі мяса яшчэ васьмі беларускіх прадпрыемстваў услед за уведзенай двума днямі раней аналагічнай забаронай у дачыненні да 11 кампаній.

Забарона ўводзіцца на прадукцыю наступных прадпрыемстваў: ААТ «Агракамбінат Скідзельскі», ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», СЗАТ «Сервалюкс Агра», ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «АФПК Жлобінскі мясакамбінат», ААТ «Калінкавіцкі мясакамбінат», ААТ «Рагачоўскі МКК» і ААТ «Птушкафабрыка «Рассвет».

На іх прыпадае амаль увесь аб'ём імпарту беларускага мяса ў Расію — каля 400 тысяч тон сумай не менш за 300 мільёнаў даляраў.

Афіцыйна ведамства патлумачыла такія меры выяўленнем у прадукцыі беларускіх кампаній небяспечных для здароўя мікраарганізмаў. З панядзелка ўжо была забароненая да рэалізацыі ў Расіі прадукцыя Слуцкага мясакамбіната з-за таго, што ў яе каўбасе быў знойдзены геном віруса афрыканскай чумы свіней.

Беларускія лабараторыі ў сваю чаргу не знайшлі парушэнняў у прадукцыі мясакамбінатаў, пастаўкі з якіх Расія забараніла ў панядзелак. Пра гэта распавёў журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгаса Беларусі Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, калі Расія цалкам адмовіцца ад імпарту мяса, Мінск зможа знайсці іншыя рынкі. «Мы пастаўляем сваю прадукцыю ў 56 краін. Мы знойдзем, куды яе дзець», - дадаў ён.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня3

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць