Гісторыя2020

Як беларускага прэм’ера прымушалі самому сабе магілу капаць ВІДЭА

«А гадзіннік, які знялі з ягонай рукі, увесь час спыняўся».

Краязнаўца з вёскі Парэчча на Піншчыне Рыгор Рыжко распавядае ў праграме «Вяскоўцы» на тэлеканале «Белсат» гісторыю забойства прэм’ер-міністра БНР Рамана Скірмунта.

Род Скірмунтаў вядомы з ХІІ ст. Маёнткі Парэчча і Моладава (сёння Пінскі раён) яны набылі ад аўтара вядомага паланезу Міхала Клеафаса Агінскага пасля падзелаў Рэчы Паспалітай напрыканцы XVIII ст. І ў 1837 годзе пабудавалі тут першы цукровы завод.

За некалькі дзясяткаў гадоў Парэчча з вёскі ператварылася ў прамысловае мястэчка. На заробленыя грошы ўладальнікі заснавалі суконную фабрыку, а на цукровым заводзе пачалі рабіць першы ў Менскай губерні спірт маркі «люкс». У 1900 г. тут жыло амаль 3 тыс. чалавек, з якіх 265 працавалі на прадпрыемствах. Простыя працаўнікі таксама былі акцыянерамі і атрымлівалі прыбытак. Таму на землеўладальнікаў у Парэччы ніхто не скардзіўся.

Раман Скірмунт быў вельмі паважаным чалавекам, дэпутатам Дзяржаўнай думы Расейскай імперыі, у 1930-я — польскім сенатарам. Але марыў, каб Беларусь была незалежнай і ад Польшчы, і ад Расейскай імперыі. Таму спрычыніўся да стварэння ў 1918-м Беларускай Народнай Рэспублікі ды стаў яе прэм’ер-міністрам. Аднак маладой дзяржаве быў наканаваны трагічны лёс. Паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. Піншчына, як і ўся Заходняя Беларусь, адышла Польшчы.

Мясцовыя распавядаюць, што падчас польска-савецкай вайны мясцовае насельніцтва, якое падтрымлівала бальшавікоў, зрабіла фатальную памылку: выбегла сустракаць з чырвонымі транспарантамі цягнік, поўны польскіх жаўнераў. Раман Скірмунт упаў перад апошнімі на калені, каб тыя не каралі мужыкоў.

Бальшавікі ж, якіх так чакалі мясцовыя, прыйшлі ў 1939-м і Рамана Скірмунта не пашкадавалі. Старшыня сельсавету загадаў адвесці яго і ягонага швагра Баляслава ў Пінск. Не даходзячы да горада, у лесе, іх спынілі, далі ў рукі рыдлёўкі ды загадалі капаць сабе магілы. Спадар Раман, якому на той момант споўніўся 71 год, абапёрся аб дрэва і сказаў: «Я не заслужыў, каб сабе самому капаць магілу». Абодвух, расстраляўшы, скінулі ў яму, нават добра не прысыпаўшы. А гадзіннік, які быў на руцэ Рамана Скірмунта, забраў сабе адзін з выканаўцаў, на прозвішча Пархамчук. Пасля ён распавядаў знаёмым, што на гадавіну забойства гадзіннік спыняўся.

Каментары20

Цяпер чытаюць

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк44

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Ганна Курыс: Я плакала, бо мне не далі ні з кім па-людску развітацца7

У Баранавічах 68‑гадовая пенсіянерка вырошчвала каноплі і піла з іх гарбату. Колькі далі?7

Золата ўпершыню ў гісторыі перавысіла 4500 даляраў за унцыю

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе5

Музей вольнай Беларусі апублікаваў відэа, якое запісаў Мікіта Мелказёраў, перадаючы свае кроксы ў экспазіцыю

Загінуў Герой Украіны лётчык Аляксандр Шэмет: ён здзейсніў апошні авіяпрарыў на «Азоўсталь»3

Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава2

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ19

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк44

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць