Грамадства

«Чаму сёстры агітуюць супраць вакцыны?» Што адбываецца ў манастыры ў Навінках, які ўлады закрывалі з-за кавіду

Свята-Елісавецінскі манастыр у раёне Навінак у Мінску — адзін з найбуйнейшых у Беларусі. Яму належыць не толькі духоўны комплекс, у нейкім сэнсе гэта цэлая карпарацыя — тут шыюць адзенне, распісваюць іконы і посуд, займаюцца мёдам і травамі, маюць сваю пякарню, кафэ і нават медыцынскі цэнтр. У першую хвалю кавіду, калі сярод жыхароў манастыра было шмат хворых, санстанцыя прымусова закрыла манастыр на каранцін. Духаўнік Андрэй Лемяшонак прызнаваў, што тады ўпаў увесь даход манастыра, ён не падтрымліваў заклікаў маліцца дома. На сённяшніх трансляцыях, як і год таму, бачна, што вернікі прыходзяць на службу без масак, зрэшты як і духавенства, і не вытрымліваюць дыстанцыю. Стала вядома, што сёстры нават адгаворваюць людзей рабіць прышчэпкі. Вось што на гэта адказаў Лемяшонак.

Андрэй Лемяшонак (справа). Фота прэс-служба БПЦ

«У мяне пытанне, чаму вашы сёстры вядуць агітацыю супраць вакцыны», — спыталі ў Андрэя Лемяшонка падчас сустрэчы з вернікамі. 

«Мы не за і не супраць, — з усмешкай адказаў святар. — Асабіста я, як наш Аляксандр Рыгоравіч, не буду вакцыянавацца. Я гляджу па нашым падворку. У нас перахварэла цяпер шмат людзей. Але я сказаў ім: наша прышчэпка — гэта цела і кроў Хрыста. Арганізм чалавека выпрацоўвае імунітэт. І я бачу, што гэты імунітэт працуе.

Таму што тыдзень таму ў людзей была тэмпература пад 40, а цяпер кажуць: «Ну, бацюшка, дзякуй Богу, пачалі працаваць». І гэта людзі не з выдатным здароўем, яны ўжо сваё здароўе растрацілі на грэх (на падворку пры манастыры жыве каля 200 чалавек, многія з іх маюць судзімасці, залежнасць ад наркотыкаў і алкаголю — заўв. «НН»). Мне здаецца, трэба быць вельмі асцярожным з гэтымі вакцынамі, таму што яны да канца не вывучаныя.

Я выказваю сваё меркаванне. Да мяне прыехаў чалавек з Віцебска і кажа: «Мае родныя зрабілі прышчэпку, а зараз у бальніцы, двое — у рэанімацыі». Я сустракаў людзей, якія зрабілі вакцыну, і цяпер ім фізічна дрэнна.

Я разумею, што людзі будуць і паміраць, і нараджацца. Зараз і грып пачнецца. У нас няма ніякай агітацыі. Можа быць, сёстры па сваім неразуменні… Вы напісалі, я спытаю ў іх. Яны павінны служыць Богу і суцяшаць людзей, мы ні за што не агітуем. Калі чалавек гэта робіць, ён робіць гэта ад сябе. Але разважаць мы можам, ніхто не можа забраць у нас гэта права». 

Лемяшонак прызнаўся, што да яго на споведзь прыходзяць людзі, якія прызнаюцца, што ў іх кавід. «Добра, кажу ім, будзем лячыцца. А я ж без маскі, — дадаў ён. — Цяпер няма калі хварэць, трэба працаваць». 

Яшчэ летась, калі палова са 130 манашкаў заразілася каранавірусам, кіраўніцтва манастыра, ведаючы гэта, не адмяніла службы да Вялікадня.

Тады ж кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы, якой падпарадкоўваецца Беларуская праваслаўная царква, заклікаў: «Калі ласка, не хадзіце ў царкву. Калі ласка, памаліцеся дома». Той жа пасыл выказваў і кіраўнік БПЦ.

Лемяшонак на гэта адказваў так: «Мы не Расія, мы Беларусь, мы трошкі адрозніваемся. Прэзідэнт Беларусі сказаў: «Я прыйду і пастаўлю свечку». 

А вось якую пазіцыю па вакцынацыі займае цяпер Беларуская праваслаўная царква: 

«Выбар на карысць прышчэпкі ці адмовы ад яе з'яўляецца індывідуальным рашэннем кожнага чалавека. Разам з тым недапушчальным і грэшным з'яўляецца распаўсюд ілжывых вучэнняў, атаесамленне вакцынацыі з «прыняццем антыхрыста», роўна як і заявы, што з дапамогай вакцынацыі адбываецца таемнае чыпіраванне чалавецтва.

У гэтых умовах узрастае адказнасць кожнага святара, паколькі менавіта пастырскае слова або парада можа стаць вызначальнай у выпадку звароту па тлумачэнне, ці варта рабіць прышчэпку».

Тым часам Міністэрства аховы здароўя штодзень заяўляе аб антырэкордах па колькасці захворванняў. Медыкі падкрэсліваюць, што толькі вакцынацыя насельніцтва здольна спыніць распаўсюд віруса. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты3

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.14

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты3

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць